https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лаўрэатаў "Тэлевяршыні" ўзнагародзяць 19 красавіка ў Палацы Рэспублікі


Цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў IX Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня" адбудзецца 19 красавіка ў Палацы Рэспублікі. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко.
У бягучым годзе на конкурс было пададзена больш за 200 заявак, з якіх для разгляду журы было рэкамендавана 106. Больш за ўсё прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыях на лепшы дакументальны фільм, лепшую тэматычную і лепшую асветніцкую праграмы. Дзмітрый Шадко звярнуў таксама ўвагу на ўзрастаючую цікавасць да намінацыі на лепшую дзіцяча-юнацкую праграму - шэсць прэтэндэнтаў на перамогу. Пры гэтым рэгіянальныя работы складаюць сур`ёзную канкурэнцыю рэспубліканскім каналам. На Гран-пры "Тэлевізійны праект года" прэтэндуюць тры тэлеканалы. Усяго ж праект налічвае 24 намінацыі. Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя рэжысёры, сцэнарысты, акцёры і журналісты, трэба будзе ацаніць работы, якія выйшлі ў эфір у 2012 годзе.

Намеснік міністра інфармацыі адзначыў, што напярэдадні юбілейнай Х "Тэлевяршыні" паступае шмат прапаноў па мадыфікацыі конкурсу. "У наступным годзе чакаецца шэраг навацый. Так, улічваючы відавочны прафесійны рост рэгіянальных тэлекампаній, пералік рэгіянальных намінацый, магчыма, будзе пашыраны. Цяпер іх тры", - расказаў Дзмітрый Шадко.

Акрамя таго, не выключана, што ў 2014 годзе крыху зменіцца сістэма вылучэння прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі па сацыяльнай рэкламе. Паводле слоў Дзмітрыя Шадко, многія дастойныя работы застаюцца за бортам конкурсу, паколькі заяўку на іх ніхто не прадставіў. "Таму ёсць рэкамендацыі папрацаваць асобна ўжо не столькі з кампаніямі-вытворцамі, колькі з дзяржаўнымі органамі, якія выступаюць заказчыкамі сацыяльнай рэкламы", - растлумачыў намеснік міністра.

Асноўная мэта Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня" - усямернае садзейнічанне развіццю нацыянальнага тэлевяшчання, фарміраванне паўнацэннай інфармацыйнай прасторы Беларусі, павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў, аператараў, рэжысёраў і работнікаў іншых прафесій, занятых у вытворчасці тэлепраграм.

Тэлевізійную версію цырымоніі ў гэтым годзе рыхтуе і будзе трансліраваць ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне". Цырымонія абяцае быць цікавай, дынамічнай, вытрыманай у лепшых традыцыях свецкай урачыстасці.

Нацыянальны тэлевізійны конкурс "Тэлевяршыня" заснаваны Міністэрствам інфармацыі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

11 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2011
 
Ключевые слова:
Национальное телевидение Конкурс Награждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме