https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міфалагічны фестываль "Шлях Цмока" запрашае гасцей у Бярэзінскі запаведнік


Фестываль славянскай міфалогіі "Шлях Цмока" пройдзе 19-20 жніўня ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Аб гэтым паведамілі ў прыродаахоўнай установе.
Адзін з самых незвычайных фестываляў адбудзецца ў цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага запаведніка, размешчанай у вёсцы Домжарыцы Лепельскага раёна. Таямнічыя істоты, якія насялялі нашу зямлю шмат стагоддзяў таму, згодна з павер`ямі жыхароў гэтага краю, забавы, конкурсы і, вядома, знакаміты беларускі Цмок са сваёй світай - госці свята змогуць акунуцца ў атмасферу казак, міфаў і легенд.

На інтэрактыўных пляцоўках 19 жніўня наведвальнікі сядзібы пазнаёмяцца з Балотнікам, Ваўкалакам, Гаёвым дзедам, Баламутнем і многімі іншымі істотамі беларускай міфалогіі. Жадаючыя змогуць далучыцца да майстар-класа рамеснікаў, якія пакажуць, якія вырабы стваралі нашы продкі з розных прыродных матэрыялаў. Дзецям і дарослым прапануюць зрабіць падарожжа ў часе і пабываць у Сярэдневякоўі, зазірнуць у лагер да шатландскіх горцаў, убачыць танец шамана, а заадно прагуляцца па музеях запаведніка.

На дзённай сцэне выступяць вакальныя групы. Адкрыецца свята міфалогіі яркім карнавальным шэсцем. Знаўцы роднай гісторыі змогуць паўдзельнічаць у квесце, а каму не будзе хапаць ведаў, можа паслухаць экалекцыю ад даследчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і мастакоў на тэму славянскай міфалогіі.

Увечары гасцей запрашаюць на фестывальнае поле паглядзець канцэрт і пасля яго - вогненнае шоу. Жамчужынай свята стане імерсіўная начная экскурсія па міфалагічнай сцяжыне.

На другі дзень фестывалю, 20 жніўня, наведвальнікаў запаведніка чакае анімацыйная праграма, Горад майстраў, фуд-корты, творчыя майстар-класы, кінапрагляд і паказ мультфільмаў у Доме экаасветы.

На фестывальным кемпінгу аматары адпачынку на прыродзе могуць размясціцца з намётам.

8 жніўня 2023, Віцебск
Алеся Пушнякова - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:130
 
Ключевые слова:
Славянская мифология Фэст культуры Домжарыцы Лепель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме