https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амаль 100 удзельнікаў з пяці краін свету збярэ 25-28 сакавіка ІІ Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум "Крокі"


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.
Будуць прадстаўлены тэатральныя школы Беларусі, Расіі, Малдовы, Літвы і Польшчы, яны пакажуць сем пастановак. Пройдзе конкурс тэатральнага майстэрства, у якім прымуць удзел шэсць спектакляў тэатральных школ сярэдняга звяна і дзіцячых тэатраў-студый, якія працуюць па сістэме тэатральных школ. Работы юных артыстаў ацэніць міжнароднае журы з вядучых тэатральных дзеячаў, а таксама журналісты і таленавітыя беларускія дзеці.

У форуме заняты і навучэнцы мінскіх школ мастацтваў. Будучыя мастакі арганізуюць у Новым драматычным тэатры выстаўку і падораць гасцям аўтарскія малюнкі, музыканты выканаюць нацыянальныя беларускія і замежныя класічныя музычныя творы. Адбудзецца практычная канферэнцыя па пытаннях развіцця тэатральнага мастацтва і круглы стол па праблемах дзіцячай педагогікі.

Мэта форуму - развіццё і захаванне нацыянальных традыцый у тэатральным мастацтве Беларусі і замежных краін, выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі, абмен вопытам паміж кіраўнікамі і педагогамі, умацаванне міжнародных культурных сувязей.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

20 сакавіка 2013, Мінск
Надзея Радзівон - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2312
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Детский театр Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме