https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за 30 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні лістападаўскіх святаў


Па 12 лістапада ў выхадныя дні і лістападаўскія святы па беларускай магістралі будзе курсіраваць больш як 30 дадатковых цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
У тым ліку ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш папулярныя сярод пасажыраў маршруты Брэст — Мінск і Мінск — Брэст.

"У сувязі з чаканым ростам пасажырапатоку ў лістападаўскія святы Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі своечасова прыняты неабходны меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у міжнародных зносінах", — адзначае прэс-служба. У першую чаргу міжнародныя цягнікі прызначаюцца з Брэста і Мінска ў Маскву і ў зваротным напрамку.

Прадугледжваецца таксама ўключэнне дадатковых вагонаў у цягнікі, якія курсіруюць па Беларускай чыгунцы па графіку. У тым ліку на 2 лістапада ўжо папоўнены 24 цягнікі (16 унутрырэспубліканскіх і 8 —міжнародных зносінаў), у склады якіх дадаткова ўключана больш чым 60 вагонаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 лістапада 2012
 
Дата публикации:04.11.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2040
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Расписание Железная дорога Транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме