https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цыклон "Бірк" прыйдзе ў Беларусь на гэтым тыдні


На будучым тыдні ў Беларусі захаваецца зімовы характар надвор`я, паведаміў 18 сакавіка ў час відэабрыфінгу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідрамэтэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў.
З поўначы Францыі праз Германію і Польшчу на рэспубліку рухаецца цыклон "Бірк". Ён не такі моцны і актыўны, як "Хавер", аднак з яго прыходам вышыня снежнага покрыва павялічыцца яшчэ на 5-10 см. "Паводле папярэдняга прагнозу, сапраўды вясенняе надвор`е ў сакавіку не чакаецца", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

У аўторак у рэспубліцы прагназуецца пераважна без ападкаў. Толькі раніцай па Брэсцкай вобласці, а днём на паўднёвым захадзе рэспублікі чакаецца снег, завея. У асобных раёнах Брэсцкай вобласці ў дзённыя гадзіны моцны снег. У другой палавіне дня ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі - мокры снег з дажджом, слабы галалёд і на асобных участках дарог галалёдзіца.

Раніцай і днём па паўднёвым захадзе краіны ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 метраў у секунду. Тэмпература ноччу - мінус 9-14 градусаў, месцамі - мінус 15-20 градусаў. Па паўднёвым захадзе будзе цяплей - мінус 4-8 градусаў. Тэмпература днём - ад 0 да мінус 5 градусаў, у паўднёвых раёнах - плюс 2.

У сераду на большай тэрыторыі снег, месцамі моцны снег, ноччу ў асобных раёнах завея. Днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць ападкі - мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Чакаецца слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. Тэмпература ноччу - мінус 1-7. Па паўночным усходзе чакаеццада мінус 8-13, тэмпература днём будзе ад 0 да мінус 5, па паўднёвым захадзе - плюс 1-4 градусы.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі таксам пройдзе кароткачасовы снег. Днём на паўднёвым захадзе выпадуць ападкі - мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Чакаецца слабая галалёдзіца, наліпанне мокрага снегу. Тэмпература ноччу - мінус 5-11. Тэмпература днём складзе ад мінус 4 да плюс 2. У паўднёва-заходніх раёнах будзе цяплей: ноччу - мінус 2-4, днём плюс - 3-5 градусаў.

У далейшым Беларусь будзе знаходзіцца паміж двума барычнымі ўтварэннямі. Па поўначы краіны надвор`е будзе вызначаць вельмі халодны арктычны антыцыклон, з поўдня ўплыў на надвор`е акажа цыклон з цэнтрам над Чорным морам.

У пятніцу ноччу на паўднёвым захадзе і ў паўднёвай частцы рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег, завея. Тэмпература на працягу сутак будзе ад мінус 3 да мінус 10 градусаў. Ноччу па паўночным усходзе - да мінус 15 градусаў, днём на поўдні будзе каля 0.

У суботу і нядзелю на паўднёвым усходзе рэспублікі пройдзе снег, завея, месцамі моцны снег, на дарогах моцныя заносы. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад мінус 6 да 12 градусаў. Ноччу на паўночным захадзе да мінус 18. У асобных раёнах пры працяглых праясненнях - да мінус 20. Днём на паўднёвым усходзе будзе да 2-5 градусаў.

18 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1917
 
Ключевые слова:
Циклон Природный катаклизм Снегопад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме