https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі дырыжор Эдуард Дзядзюра ўпершыню выступіць з канцэртам у Мінску


Знакаміты расійскі дырыжор Эдуард Дзядзюра ўпершыню выступіць у Мінску. Адзіны канцэрт пройдзе 21 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі ў прэс-службе дырыжора.
Пад яго кіраўніцтвам Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі выканае "Канцэрт для скрыпкі з аркестрам рэ мажор" і шостую сімфонію "Патэтычная" Пятра Ільіча Чайкоўскага.

Музычныя крытыкі называюць Эдуарда Дзядзюру адным з самых яркіх маладых дырыжораў, адзначаючы яго артыстызм і майстэрства дырыжыравання. Як запрошаны дырыжор Эдуард Дзядзюра выступаў з сімфанічнымі аркестрамі ў Расіі, Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітаі, Іспаніі, Чэхіі, Шатландыі. Вялікі дырыжор сучаснасці Юрый Сіманаў назваў Эдуарда Дзядзюру адным з самых таленавітых і здольных сваіх вучняў.

12 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1840
 
Ключевые слова:
Музыка Гастроли
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме