https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Набліжаецца снежны шторм


А ў ноч на панядзелак у Беларусі месцамі маразы да мінус 27.

Сёння надвор`е на тэрыторыі нашай краіны рэзка пагоршыць магутны міжземнаморскі цыклон, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Гэты цыклон прынясе ў нашу краіну вельмі моцныя снегапады, чакаюцца снежныя заносы, узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, а месцамі і да 21—24 м/с. Па паўднёвым захадзе моцны мокры снег будзе чаргавацца з дажджом, там месцамі прагназуецца галалёд і сур`ёзнае наліпанне мокрага снегу. Усе адпаведныя службы загадзя атрымалі штармавое папярэджанне аб моцным снезе і ветры.

У суботу цыклон будзе рухацца далей у цэнтральныя раёны Расіі. А наша краіна апынецца ўжо ў халоднай частцы цыклона. Паўсюдна будзе ісці снег, а ўначы ва ўсходніх раёнах захаваюцца моцныя снегапады. Амаль паўсюль мяцеліца і снежныя заносы на дарогах. У большасці раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература ў ноч на суботу мінус 7—14, толькі па паўднёвым усходзе 4—6 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад мінус 2 па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па паўночным усходзе.

У нядзелю надвор`е пачне паляпшацца, аднак стане халадней. Пераважна па ўсходняй палове краіны яшчэ чакаецца кароткачасовы снег. На дарогах слізка. У ноч на нядзелю будзе мінус 8—14, а па паўночным захадзе ўжо да 15—20 марозу. Удзень маразы не больш за мінус 4—10 градусаў, толькі па паўднёвым захадзе Беларусі мінус 1—3.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня мы апынёмся ў зоне павышанага атмасфернага ціску, таму стане ўвогуле холадна. У панядзелак невялікі снег будзе толькі ў асобных раёнах, на дарогах галалёдзіца. У ноч на панядзелак нас чакаюць зусім анамальныя для сакавіка маразы. Прагназуецца да мінус 13—19 градусаў, а месцамі і да 20—27 марозу. Згадзіцеся, што ў сярэдзіне сакавіка гэта ўжо не жартачкі. Удзень прагназуецца мінус 4—10 градусаў, на поўдні — 1—3 марозу. І дзе тая вясна?

Сяргей Куркач
Звязда, 15 сакавіка 2013

 
Дата публикации:15.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1775
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Снегопад Морозы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме