https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На стварэнне ў Мінску шакаладнага пакоя пайшло каля 600 кілаграмаў салодкага "будматэрыялу"


8-га сакавіка ў сталічным гандлёвым цэнтры ALL на Даўгінаўскім тракце адкрыты сапраўдны шакаладны пакой, дзе ўсе прадметы зробленыя з салодкага матэрыялу. Яго стваральнікі такім чынам вырашылі зрабіць падарунак усім жанчынам Беларусі.
"Мы хацелі адысці ад прывычнага, — паведаміла кіраўнік кірунку па прасоўванні гандлёвага цэнтра ALL на Даўгінаўскім тракце Кацярына Лапушынская, — і зрабіць нешта такое, каб гэта было ўпершыню ў Беларусі і запомнілася надоўга. Нашы партнёры з латвійскага агенцтва падказалі ідэю падарыць жанчынам шакалад, так нарадзілася ідэя шакаладнага пакоя.

Стварыць яго было вельмі цяжка — на гэта спатрэбілася каля 600 кілаграмаў салодкага "будматэрыялу", большая частка якога прывезена з Бельгіі. Выкарыстоўваўся малочны, горкі і белы шакалад. Пакой складае каля 20 квадратных метраў, уся мэбля прадстаўлена ў рэальным памеры — усяго каля 50 прадметаў. Падрыхтоўка да работ ішла каля двух месяцаў, непасрэднае стварэнне салодкага інтэр`еру заняло два тыдні".

Які лёс чакае салодкі пакой? Да 14 красавіка яго зможа бясплатна ўбачыць кожны жадаючы, пасля чаго частку шакаладу (100 кг) раздзеляць на дробныя кавалачкі і раздадуць наведвальнікам гандлёвага цэнтра ALL.

БелаПАН, 8 сакавіка 2013
 
Дата публикации:08.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1950
 
Ключевые слова:
Международный женский день Шоколад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме