https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Я — не дыктатар, я свабоду чалавека цаню вышэй за ўсё


У інтэрв`ю брытанскай газеце "Індэпэндэнт" і тэлеканалу Бі-бі-сі Аляксандр Лукашэнка адхіліў абвінавачанні на свой адрас.
"Тое, што я не дыктатар, — гэта 100 працэнтаў так, таму што гэта супярэчыць наогул маёй сутнасці. Я дэмакрат большы, чым вы, нават у вашым разуменні гэтага працэсу і гэтага слова. Я свабоду чалавека цаню вышэй за ўсё", — заявіў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, праца кіраўніком дзяржавы — гэта вельмі адказная праца. "Для мяне цяжка, калі людзі мяне крытыкуюць за нешта, або выказваюць незадаволенасць, або яшчэ горш. Я за гэта вельмі перажываю, для мяне гэта самае страшнае, калі хочаце", — падкрэсліў ён.

"І даўно б мы ад чагосьці адмовіліся, калі б не ваш націск з боку, калі нам увесь час даводзіцца збірацца разам і  спрабаваць супрацьстаяць таму негатыву, які навальваецца на нас то з Захаду, то з Усходу. Мы вымушаны гэта рабіць для таго, каб выжыць. <...> І вы ўвесь час нас да гэтага штурхаеце. Мы супраціўляемся. А для таго, каб аб`яднацца, часам даводзіцца прымаць жорсткія рашэнні. І вы кажаце: "Гэта дыктатура". Ды няма ў мяне рэсурсу для дыктатуры, вы разумееце? Рэсурсу няма!" — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, "нават Расія сабе дыктатуру дазволіць не можа". "У мяне няма прыроднага газу, нафты, ядзернай зброі і іншага. Пра што вы кажаце? Калі б толькі я адважыўся сёння дзейнічаць як дыктатар, "есці" людзей на вуліцах, вешаць іх ці яшчэ нешта падобнае, ды мяне проста, і правільна зрабілі б, мяне б знеслі! І нават не нашы людзі, мяне б знішчылі вось гэтыя дэмакратыі, якія размешчаны на захад ад Брэста! І правільна б зрабілі", — заявіў беларускі кіраўнік.

"Я яшчэ раз кажу: для таго каб дыктатарам быць, трэба мець рэсурс. Гэта па-першае. І трэба нарадзіцца дыктатарам. Я — не дыктатар, я раблю тое, што магчыма і трэба сёння для нашай краіны. Можа, я памыляюся. Цалкам магчыма. Час пакажа", — сказаў Лукашэнка.

Асновай свайго праўлення ён назваў "сумленнасць і справядлівасць". "Гэта — аснова ўсяго, у тым ліку і эканомікі, якім бы дзіўным гэта ні было. А няўжо справядлівасць — гэта не ўласцівасць і прынцып дэмакратыі? Я заўсёды лічыў, што калі гэта сапраўдная дэмакратыя, то гэта, перш за ўсё, справядлівасць. Таму, мне здаецца, што справядлівасць — гэта ўжо найважнейшы прынцып і паказчык дэмакратычнасці таго ці іншага грамадства, таго ці іншага чалавека", — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы ніколі, у адрозненне ад вас — Вялікабрытаніі, Францыі ці Амерыкі, не прымянялі вадамёты для разгону масавых дэманстрацый, — заўважыў Лукашэнка. — І нават калі яны штурмавалі Дом урада і зламалі дзверы, разбілі шыбы і  спрабавалі заняць Дом урада (маюцца на ўвазе падзеі 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці ў Мінску. — БелаПАН.), мы не прымянілі ні вадамёты, ні слезацечны газ. Мы ўвялі міліцыю, АМАП, вы ведаеце, рассеклі гэтую частку, натоўп, папалам. Разявак было шмат паглядзець на гэта, усе гэтыя разявакі разбегліся, а застаўся іх актыў — 400 чалавек, якія былі затрыманы, якія ламалі дзверы. Праз суткі іх засталося чалавек, напэўна, 30. А тыя, хто непасрэдна ламаў, яны і сёння (чалавекі два, па-мойму) знаходзяцца ў месцах не такіх далёкіх, арганізатары", — сказаў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, чаму называе апазіцыю "пятай калонай": "Таму што ім ясна сказалі перад прэзідэнцкімі выбарамі: не будзе патрэбнага хаосу і бойкі — грошы не атрымаеце. Ім ужо сёння не даюць грошы проста на тое, каб яны ўлёткі друкавалі, у СМІ выступалі і іншае. Не, патрэбны акцыі".

Паводле слоў Лукашэнкі, грошы на апазіцыйную дзейнасць "ідуць праз Польшчу і праз Літву — асноўныя каналы". "І ад розных фондаў заходніх, мы гэта ведаем, — дадаў ён. — Гаспадары ў Амерыцы, у Германіі, у Вялікабрытаніі. І прычым я б не сказаў, што гэта прыватныя, бізнесмены нейкія — не, гэта фонды, што фарміруюцца дзяржавай. Мы пра гэта ўжо наша грамадства інфармавалі і прыводзілі канкрэтныя дакументы і доказы, і паказанні, і яны давалі паказанні, адкуль бралі грошы. Ды яны адкрыта зараз Захаду кажуць: "Мы не можам змагацца супраць дыктатуры і рэжыму, таму што вы нам не даяце грошы". Гэта ж не сакрэт".

БелаПАН
Мінск, 20 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:20.10.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2593
 
Ключевые слова:
Диктатура Интервью Беларусь-Евросоюз Оппозиция Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме