https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свята "Купалле" плануецца правесці 6-7 ліпеня ў Александрыі


Свята "Купалле" плануецца правесці 6-7 ліпеня бягучага года ў Александрыі (Шклоўскі раён), паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Тозік правёў пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"). Разгледжаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню свята, яго праграма.

Адным з новых элементаў свята стане міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль". Будуць арганізаваны майстар-класы для ўсіх жадаючых прыняць удзел у вырабе памятнага керамічнага сувеніра з сімволікай свята.

У праграме канцэрта "Александрыя збірае сяброў" будуць выкарыстаны атрыбуты купальскага абраду, гульняў, фальклорных персанажаў.

Аб`яўлены конкурсы сярод студэнтаў на лепшую дыпломную работу па афармленню святочных пляцовак аграгарадка, а таксама на лепшы сувенір-сімвал свята.

Беларускай гандлёва-прамысловай палатай будзе арганізавана асобная праграма для прадстаўнікоў замежных дзелавых колаў.

У час свята пройдуць фестывалі піва і беларускага лёну.

Генеральным спонсарам мерапрыемстваў свята выступіць ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Па выніках пасяджэння арганізацыйнага камітэта органам дзяржаўнага кіравання і арганізацыям дадзены даручэнні для правядзення мерапрыемстваў "Купалля" на высокім арганізацыйным і творчым узроўні.

27 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2284
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Магілёўшчына Александрыя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме