https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярод асноўных прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці — невыкананне кіраўнікамі абавязкаў па ахове працы


Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Паводле даных Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у 2012 годзе ў сталіцы было зарэгістравана 30 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам (у 2011 годзе — 32), 168 — з цяжкім зыходам (193).

З прычыны алкагольнага ап`янення адбылося 8 (3) няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам і 12 (10) — з цяжкім. У выніку ДТЗ смяротна траўмаваны 8 (1) чалавек, цяжка траўмаваны 16 (24).

Найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў з цяжкім зыходам зарэгістравана на прадпрыемствах, падведамасных Міністэрству прамысловасці (24), Міністэрству транспарту і камунікацый (8), Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту (6), Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва (5).

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў пракуратуры называюць невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы, парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы, недахопы ў навучанні і правядзенні інструктажаў па пытаннях аховы працы.

У 2012 годзе органамі пракуратуры Мінска праведзены 52 (49) праверкі заканадаўства аб ахове працы, па выніках якіх складзены 61 (52) акт пракурорскага нагляду, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 131 (40) асоба, да адміністрацыйнай — 98 (17).

Кіраўніцтва гарадской пракуратуры даручыла пракурорам раёнаў прадоўжыць сумесна з Мінскім гарадскім упраўленнем дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы практыку правядзення маніторынгаў стану аховы працы на будаўнічых аб`ектах, прыцягваючы да іх інспектараў працы Мінскага гарадскога аб`яднання прафсаюзаў, а таксама сістэматычна браць удзел у пасяджэннях камісій па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2013
 
Дата публикации:18.02.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1856
 
Ключевые слова:
Охрана труда Производственный травматизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме