https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь далучаецца да Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 лютага падпісаў указ нумар 70 "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе".

Канвенцыяй, у прыватнасці, замацаваны абавязацельствы дзяржаў, якія падпісалі дакумент, прыняць неабходныя меры па ахове відаў дзікай фаўны і флоры і прыроднага асяроддзя пражывання; пералікі відаў раслін і жывёл, якія падлягаюць ахове, а таксама канкрэтныя меры аховы для гэтых відаў. Дакументам таксама прадугледжваецца магчымасць любой дзяржавы ўстанавіць асобныя выключэнні, у прыватнасці, удакладніць тэрыторыю, да якой прымяняецца канвенцыя, а таксама зрабіць агаворкі адносна відаў жывёл і раслін, сродкаў або спосабаў выключэння аб`ектаў жывёльнага і расліннага свету.

Мэты і задачы канвенцыі ў поўнай меры адпавядаюць прыярытэтам Рэспублікі Беларусь у галіне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.

Разам з тым Рэспубліка Беларусь далучаецца да канвенцыі з агаворкай, якая ўлічвае патрабаванні нацыянальнага заканадаўства па ахове асобных відаў жывёл.

Адзначанай агаворкай, у прыватнасці, устанаўліваюцца: нераспаўсюджванне некаторых мер па ахове на такія віды дзікіх жывёл, як воўк і выдра; асобныя выключэнні адносна забароненых канвенцыяй спосабаў і сродкаў здабычы некаторых відаў дзікіх жывёл.

11 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2377
 
Ключевые слова:
Охрана природы Конвенция Флора Фауна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме