https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася выстаўка, прысвечаная Барысу Платонаву


Выстаўка, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння акцёра Барыса Платонава, адкрылася ў Музеі гісторыі беларускага кіно, паведамілі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Барыс Платонаў стаяў ля вытокаў беларускай акцёрскай школы, бліскуча ўвасабляў герояў сусветных і айчынных твораў. Акрамя мастацкай дзейнасці ён таксама займаўся грамадскай работай. На выстаўцы будуць прадстаўлены фатаграфіі, аўтографы, эскізы да мастацкіх стужак, тэксты выступленняў, творчыя заметкі, успаміны. Наведвальнікі змогуць убачыць работы Барыса Платонава і як акцёра тэатра, і як кінаакцёра.

"Пры стварэнні гэтай выстаўкі мы сканцэнтраваліся на двух фільмах па п`есах "Паўлінка" Янкі Купалы і "Хто смяецца апошнім" Кандрата Крапівы. Барыс Платонаў сыграў Быкоўскага ў тэлеспектаклі "Паўлінка" 1952 года. На нашай выстаўцы прадстаўлены адзін з двух захаваных арыгінальных эскізаў да гэтай пастаноўкі. Абодва гэтыя фільмы будуць паказаны ў нашай рэтраспектыве ў жніўні, мы будзем глядзець іх і абмяркоўваць з гледачамі", - сказала загадчыца Музея гісторыі беларускага кіно Алёна Бухал.

"Мы таксама гаворым пра Барыса Платонава як пра педагога, паколькі ён разам са сваімі калегамі выкладаў у тэатральна-мастацкім інстытуце. Цяпер мы ўпершыню прадставілі для публікі пісьмы вучняў школ і гледачоў да акцёра. Дзеці пісалі пра тое, як яны самі хочуць стаць акцёрамі, прасілі параду наконт таго, што ім трэба пачытаць і куды звярнуцца. Самыя раннія пісьмы датуюцца 1948 годам, а самыя познія - 1965-м. Многія пісьмы звязаны з выкананнем Барысам Платонавым галоўнай ролі ў спектаклі "Канстанцін Заслонаў", паколькі тэма Вялікай Айчыннай вайны займала ў сэрцах гледачоў асаблівае месца", - падкрэсліла Алёна Бухал.

Выстаўка прадоўжыць сваю работу да 22 кастрычніка.

3 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.08.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:90
 
Ключевые слова:
Выставка Белорусское кино Борис Платонов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме