https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Дарагія" школы будуць зачыняцца


У Брэсцкай вобласці аддзеламі адукацыі райвыканкамаў прапанавана сёлета закрыць 19 малакамплектных сельскіх школ.
Яшчэ 11 школ плануецца рэарганізаваць ва ўстановы адукацыі са змяненнем іх статусу.

— Утрыманне такіх школ вельмі дорага абыходзіцца бюджэту, — паведаміў на пасяджэнні выніковай калегі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама начальнік упраўлення Міхаіл Ціханчук. — Для параўнання: калі ў сярэднім па вобласці ўтрыманне аднаго вучня ў школе абыходзіцца дзяржаве ў 11 млн рублёў, то ў школах, дзе навучаюцца менш як 50 дзяцей, выдаткі вагаюцца ад 18 да 41 мільёна рублёў, а па асобных школах яны яшчэ большыя.

Міхаіл Ціханчук зазначыў, што ў першую чаргу будуць скарачацца школы, якія налічваюць менш як 50 навучэнцаў. Зараз у рэгіёне налічваецца 91 такая школа. Крайне нерацыянальна, на думку Міхаіла Ціханчука, таксама ўтрымліваць у школах малакамплектныя класы. У сельскіх школах рэгіёна на сённяшні дзень з напаўняльнасцю ад аднаго да пяці вучняў працуюць амаль 800 класаў (з 1-га па 11-ты), у тым ліку 89 старшых класаў (10-х і 11-х). Што тычыцца старэйшых класаў з такой мінімальнай напаўняльнасцю, то ў Брэсцкай вобласці стаіць задача цалкам іх скараціць.

Там, дзе будуць прымацца рашэнні па закрыцці малакамплектных школ, паралельна будуць вырашацца і пытанні падвозу дзяцей у суседнія школы. Парк школьных аўтобусаў у вобласці штогод папаўняецца новымі машынамі — у залежнасці ад патрэб таго ці іншага раёна.

Надзея Нікалаева
Звязда, 1 лютага 2013
 
Дата публикации:01.02.2013
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:2106
 
Ключевые слова:
Сельская школа Берасцейшчына Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме