https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


10 гадоў таму не стала песняра...


Каб помнілі

Зарана. Заўчасна. Бадай выпадкова. Вялікія людзі заўжды сыходзяць рана, пакідаючы свет сам-насам са злом, несправядлівасцю, хцівымі, злоснымі людзьмі, якія лічаць сябе цэнтрам сусвету. Але на справе менавіта такія людзі, як Уладзімір Георгіевіч, па сутнасці і ёсць цэнтр. Цэнтр прыцягнення дабрыні, міласэрнасці, творчасці, беларускасці. Але воляй лёсу Уладзімір Мулявін не змог акрыяць пасля аўтакатастрофы. Сёлета яму споўнілася б 72 гады...

Беларусі наогул шчасціць на людзей, якія, не з`яўляючыся этнічнымі беларусамі, прыязджаюць да нас і пранікаюцца нашай культурай, мовай, светабачаннем, настроямі. Уладзімір Мулявін хоць і нарадзіўся ў расійскім Свярдлоўску, але стаў, магчыма, большым беларусам, чым многія з нас. Варта прыгадаць хаця б тое, колькі народных беларускіх песень і колькі песень на словы беларускіх паэтаў ён ажывіў, надаў ім другое жыццё, зрабіўшы новыя аранжыроўкі, надаўшы новае гучанне — свой голас. І якія песні ён любіў спяваць у кампаніі блізкіх сяброў, аднадумцаў...

У пачатку 1960-х Беларуская дзяржаўная філармонія запрасіла на працу напаўкрамольнага, выключанага са Свярдлоўскай музычнай вучэльні (клас струнных інструментаў) за захапленне джазам Уладзіміра Мулявіна. І з таго часу Мулявін і Беларусь непарыўныя. У філармоніі цяпер ёсць музей Мулявіна. Побач — бульвар яго імя. Але самае галоўнае тое, што голас Уладзіміра Мулявіна (і тых, яго, "Песняроў", якія пачыналіся яшчэ як "Лявоны" ў канцы 1960-х гг.) мы чуем і сёння. Ад самага ранняга эксперыментальна арт-рокавага "Крыку птушкі" да, без перабольшання, хітоў — "Ручнікі", "Александрына", "Завушніцы", "Чырвоная ружа", "Купалінка"...

Вольга Чайкоўская
Звязда, 29 студзеня 2013

 Алесь Бадак

ГОЛАС
Памяці Уладзіміра Мулявіна

Голад
На сцэне эстраднай
На голас.
Ішлі на яго ў нас і вёска, і горад.
Ішлі Беларусь, Украіна, Расія,
Нібыта на сцэну ўзыходзіў месія.
Гучала, як пропаведзь, свету стамлёнаму:
"А ў полі вярба нахілёная..."
І слухалі голас, як шчырыя вернікі
Адзінае веры
Еўропа з Амерыкай.
Не спыніш гісторыі шпаркае кола.
Няхай на эстрадзе паўсюль цяпер гола
Ад плётак газетных, кароткіх спаднічак, —
Успомнім і гэта пасля настальгічна!
Ды гола яшчэ ўсё без гэтага голасу,
Як без васілька прыдарожнаму коласу.
І не рарытэт ужо дома — рэліквія
Мулявінскі голас з пласцінкі і лік яго.
І дыск заядае гадамі зайграны
На словах: "Ой рана... ой рана...
ой рана..."

 
Дата публикации:29.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2764
 
Ключевые слова:
Владимир Мулявин Песняры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме