https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завяршаецца расследаванне крымінальнай справы аб беларускім філіяле МММ


Следчы камітэт завяршае расследаванне крымінальнай справы аб беларускім філіяле МММ, паведаміў старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў 24 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Ён нагадаў, што справа распачата па артыкуле аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (арт. 233 КК).

Паводле слоў Шаева, на сёння абвінавачанне выстаўлена шасці асобам. "Адна асоба знаходзіцца пад вартай, трое — пад залогам і да дзвюх асоб прыменена мера стрымання ў выглядзе дамашняга арышту", — паведаміў ён.

"Асноўная сутнасць гэтай справы заключаецца ў тым, што названыя асобы без дзяржаўнай рэгістрацыі і ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці займаліся ёю, атрымліваючы незаконны даход", — расказаў Шаеў.

Паводле яго слоў, расследаванне ў дачыненні да вышэйшых кіраўнікоў фінансавай піраміды "МММ-2011" будзе завершанае ў найбліжэйшы час.

Ці будзе выдзелена ў асобную вытворчасць "дзейнасць астатніх удзельнікаў гэтай піраміды", плануецца вызначыць пазней, сказаў старшыня СК.

Нагадаем, супрацоўнікі мінскага офіса "МММ-2011" былі затрыманыя спецслужбамі 16 сакавіка 2012 года. У дачыненні да іх КДБ распачаў справу па ч. 3 арт. 233 КК. Расследаванне было перададзенае ў Следчы камітэт.

На сустрэчы з журналістамі 27 красавіка тагачасны старшыня СК Валерый Вакульчык паведаміў, што ўрон ад дзейнасці "МММ-2011" у Беларусі ацэньваецца ў 800 млн. рублёў.

Паводле інфармацыі КДБ, каардынатар фінансавай піраміды і іншыя асобы, дзейнічаючы ад імя не зарэгістраванай у падатковых органах і органах мясцовай выканаўчай улады арганізацыі "МММ-2011", ажыццяўлялі на тэрыторыі Беларусі дзейнасць па прыёме ўкладаў і ставак на выйгрыш ад насельніцтва. Выплата працэнтаў па ўкладах або вяртанне ўкладзеных грашовых сродкаў з улікам агаворанага ўзнагароджання (выйгрышу) ажыццяўлялася членамі групы за кошт прыцягнення новых укладаў (ставак) грамадзян, якіх наўмысна ўводзілі ў зман адносна законнасці і эканамічнай мэтазгоднасці ўчынення падобных аперацый.

У выніку незаконнай дзейнасці кампаніі "МММ-2011" у фінансавыя махінацыі апынуліся ўцягнутымі некалькі тысяч грамадзян Беларусі. Асноўны кантынгент удзельнікаў фінансавай піраміды склалі маладыя людзі 1985—1990 гадоў нараджэння, незнаёмыя з дзейнасцю МММ пачатку 1990-х гадоў і яе негатыўнымі наступствамі для мільёнаў грамадзян.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2013
 
Дата публикации:24.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3037
 
Ключевые слова:
Финансовая пирамида МММ в Беларуси Криминал Мошенничество Следственный комитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме