https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр Міхась Чарняўскі


Раніцай 20 студзеня пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр археоляг, кандыдат гістарычных навук Міхась Чарняўскі.
Яму ішоў 75-ты год.

Міхась Чарняўскі — дасьледчык паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадзкі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі.

Міхась Чарняўскі аўтар кнігаў:

    «Неаліт беларускага Панямоньня»
    «Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі»
    «Страла Расамахі»
    «Археалягічныя помнікі Міншчыны»
    «Вогнепаклоньнікі»
    «Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі»
    «Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч»
    «Як пошух маланкі. Расьціслаў Лапіцкі»

Чарняўскі быў адным з адраджэнцаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі.

Пахаваньне адбудзецца 22 студзеня на радзіме Чарняўскага ў вёсцы Круці Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

Разьвітаньне адбудзецца, паводле папярэдняй інфармацыі, а 10-ай гадзіне, у рытуальнай залі Дома Смутку, што па вуліцы Куляшова (раён Партызанскага праспэкту).

Афіцыйны адрас Дома Смутку — завулак Кабушкіна, 49. Але заезд з вуліцы Куляшова, да якога ён прымыкае.

Радыё Свабода, 20 студзеня 2013
 
Дата публикации:20.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3369
 
Ключевые слова:
Некролог Міхась Чарняўскі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме