https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дванаццаць жыхарак Беларусі перасягнулі 110-гадовы рубеж


Стагадовы рубеж перасягнулі 562 жыхары Беларусі, паведаміла начальнік аддзела па справах ветэранаў і пажылых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Ермаковіч.
Паводле слоў субяседніцы, сярод беларускіх доўгажыхароў традыцыйна лідзіруюць жанчыны. Паводле даных на 1 студзеня бягучага года, 100-гадовую планку перасягнулі 489 жанчын і 73 мужчыны. Такім чынам, прадстаўніцы слабога пола лідзіруюць амаль з сяміразовай перавагай.

А ва ўзроставай катэгорыі старэйшых за 110 гадоў - наогул толькі адны жанчыны. Іх 12 чалавек - 6 жыхарак Гродзенскай вобласці, 4 - Магілёўскай, па 1 - Брэсцкай і Віцебскай.

Традыцыйна сярод рэгіёнаў рэспублікі флагманам па колькасці доўгажыхароў з`яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 студзеня бягучага года налічвалася 111 чалавек, якім больш за 100 гадоў. На другую пазіцыю геранталагічнага рэйтынга выйшла Брэсцкая вобласць (100), на трэцюю - Мінская вобласць (94). У Віцебскай вобласці пражываюць 85 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Гомельскай вобласці - 71, у Мінску - 52, у Магілёўскай вобласці - 49.

18 студзеня 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2117
 
Ключевые слова:
Долгожительство Демография Рейтинг Геронтология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме