https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь уніфікавала тарыфы на чыгуначныя грузаперавозкі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах


Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Мінэканомікі.
Беларусь уніфікавала тарыфы на чыгуначныя грузаперавозкі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. З гэтай мэтай прынята пастанова Міністэрства эканомікі Беларусі нумар 111 "Аб тарыфах на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах" ад 17 снежня 2012 года,

Тарыфы на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах устаноўлены ў памерах, якія забяспечваюць уніфікацыю тарыфаў па відах зносін (экспартны, імпартны і ўнутрыдзяржаўны тарыфы на паслугі чыгуначнага транспарту па перавозцы грузаў). Узровень тарыфаў на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання дыферэнцыраваны ў залежнасці ад віду грузаў, адлегласці перавозак, тыпу рухомага саставу, прыналежнасці вагонаў і г.д.

Зацверджаныя пастановай Мінэканомікі тарыфы з 1 студзеня 2013 года прымяняюцца Беларускай чыгункай для ажыццяўлення разлікаў за перавозкі грузаў па тэрыторыі Беларусі ва ўсіх відах зносін, за выключэннем транзітных перавозак.

Пастановай таксама зацверджана інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Інструкцыяй, у прыватнасці, вызначаны парадак змянення БЧ узроўню тарыфаў на перавозкі грузаў у рамках цэнавых межаў, устаноўленых Міністэрствам эканомікі. Асноўнай умовай змянення тарыфаў Беларускай чыгункай у рамках устаноўленых цэнавых межаў з`яўляецца недапушчэнне стварэння пераваг для канкрэтных таваравытворцаў на перавозкі адных і тых жа грузаў па адным і тым жа маршруце.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2013 года. Дакумент прыняты для своечасовага выканання Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў па ўніфікацыі тарыфаў на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам. Гэта адпавядае аднаму з ключавых пагадненняў па фарміраванню АЭП, падпісаных трыма краінамі ў снежні 2010 года, - пагадненню аб рэгуляванні доступу да паслуг чыгуначнага транспарту, уключаючы асновы тарыфнай палітыкі.

4 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1907
 
Ключевые слова:
Тарифы Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме