https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рамантычную экскурсію па Ветцы арганізуюць 30 ліпеня


Рамантычны бок Веткі пакажуць 30 ліпеня ўдзельнікам экскурсіі, арганізаванай у рамках праекта «ART-ветка», паведамілі арганізатары.
Экскурсійны маршрут складзены Веткаўскім музеем стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава. У праграме — наведванне вострава закаханых, дзе раскажуць, кім, калі і для чаго быў створаны гэты востраў. Удзельнікі экскурсіі ўбачаць ужо неіснуючую сядзібу Рэйнгальда і даведаюцца пра іншыя шляхецкія сядзібы Веткаўшчыны.

Адметнасцю сустрэчы стане незвычайны чай з самавара па стараверскім рэцэпце з топленым цукрам.

Экскурсія пачнецца ў 12.00. Удзел бясплатны.

Звязда, 29 ліпеня 2023
 
Дата публикации:28.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Староверы Ветка Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме