https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вялікая Любавіцкая сінагога адкрылася ў Віцебску пасля аднаўлення з руін


Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася 30 ліпеня з удзелам прадстаўнікоў іудзейскай рэлігійнай абшчыны горада, абшчын іншых гарадоў і краін, праваслаўя і каталіцызму, паслоў розных дзяржаў, мясцовых уладаў і жыхароў.
«Гэта вельмі важная падзея для горада, паколькі мы аднавілі гістарычны будынак, які стаяў тут у руінах каля 100 гадоў. І здавалася, што ўжо немагчыма нічога з ім зрабіць, — сказаў рабін Віцебска Малкіель Гаргодзэ. — Сёння вялікае свята, думаю, не толькі для яўрэяў Віцебска, але і для ўсіх гараджан». Ён адзначыў, што фактычна асноўная зала (таксама ў сінагозе прадугледжаны спецыяльны балкон для жанчын, якія моляцца асобна ад мужчын) разлічаны на 45 чалавек, але ў ім можа збірацца нашмат больш людзей. «Мы плануем тут рабіць, магчыма, і нейкія адукацыйныя праекты», — дадаў Малкіель Гаргодзэ.

Асноўнай задачай будаўнікоў было захаваць каларыт будынка, таму яго вонкавую частку дабудоўвалі са старой цэглы, папярэдне ўмацаваўшы падмурак бетоннымі падушкамі. Матэрыял збіралі літаральна па драбках, шукалі менавіта цэглу канца XIX-пачатку XX стагоддзя. Ўнутраную частку, дах выканалі з сучасных матэрыялаў.

Вялікая Любавіцкая сінагога знаходзіцца ў Шагалаўскім квартале — непадалёк ад бацькоўскага дома Марка Шагала, таму прынята лічыць, што ў ёй бываў і сам майстар са сваёй сям’ёй. І калі больш за стагоддзе таму ў Віцебску было звыш 50 сінагог, то гэтая аказалася адзінай уцалелай да нашых дзён.

Звязда, 30 ліпеня 2023
 
Дата публикации:30.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Любавичская синагога Віцебск Иудаизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме