https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў першы мільярд кілават-гадзін электраэнергіі


Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў першы мільярд кілават-гадзін электраэнергіі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Паведамляецца, што аб’ём выпрацоўкі электраэнергіі другім энергаблокам БелАЭС з моманту яго ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму краіны склаў 1 млрд 63 млн кВт. г.«Гэта першы значны вытворчы вынік працы энергаблока, дасягнуты ў рамках этапу яго доследна-прамысловай эксплуатацыі», — адзначылі ў Мінэнерга.

Рэалізацыя этапнай праграмы працягваецца. Паспяхова праведзены работы па асваенні магутнасці другога энергаблока на ўзроўнях 50%, 75%, 90%, 100% ад намінальнай. Праводзяцца выпрабаванні тэхналагічных сістэм і абсталявання. У бліжэйшы час яны будуць праводзіцца на розных рэжымах працы блока, уключаючы яго разгрузку з адключэннем ад сеткі для наступнай ацэнкі характарыстык абсталявання перад яго комплексным апрабаваннем на праектнай магутнасці.

З уводам другога энергаблока ў прамысловую эксплуатацыю атамная станцыя будзе генераваць каля 18,5 млрд кВт. г электраэнергіі ў год, што дазволіць замяшчаць каля 4,5 млрд куб. м прыроднага газу.

Звязда, 31 ліпеня 2023
 
Дата публикации:31.07.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Астравец Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме