https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Вытокі» — гэта свята для ўсёй сям’і


Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда адзначыў, што фестываль «Вытокі» паказаў вывастраную працу рэжысёрска-пастановачнай групы і арганізацыі спартыўнай часткі свята. Пра гэта паведамілі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
«Вытокі» атрымалі сваё прызнанне. Ёсць ужо выразны брэнд, які людзі ведаюць. Беларусы прыходзяць на фестываль, выразна разумеючы, што гэта свята для ўсёй сям’і. Тут і культура, і спорт — усё разам. І можна знайсці сабе па жаданні і захапленню не толькі добры вольны час, але і від спорту. Атрымалася добрае свята», — сказаў старшыня ФПБ.

Міхаіл Орда падкрэсліў: самае галоўнае, што падымаецца вялікі пласт беларускай культуры. Важна, што маленькія дзеці прыходзяць з бацькамі і глядзяць, як дарослыя прафесійна робяць элементы ў спорце.

«Так дзеці выбіраюць сабе від спорту па душы. Гэта вельмі важна, паколькі такім чынам ажыццяўляецца папулярызацыя заняткаў фізічнай культурай з малых гадоў, калі бацькі таксама ўспамінаюць сваё дзяцінства і спартыўныя трэніроўкі. Гэта толькі на карысць. І самае галоўнае — на „Вытоках“ паказваем, што мы, беларусы, адна сям’я. Гэта фестываль узаемаразумення, калі ўсе людзі настроены пазітыўна і радуюцца, бачачы адзін аднаго, разам адпачываюць. Фестываль заваяваў сваю нішу і заўсёды будзе запатрабаваны», — падсумаваў кіраўнік ФПБ.

Звязда, 26 жніўня 2023
 
Дата публикации:26.08.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Вытокі Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме