https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Генпракуратуру пакуль не паступала інфармацыя з Літвы пра палёт 4 ліпеня над беларускай тэрыторыяй шведскага самалёта


У Генеральную пракуратуру Беларусі пакуль не паступала інфармацыя з Генеральнай пракуратуры Літвы пра палёт 4 ліпеня над беларускай тэрыторыяй самалёта са шведамі, якія скінулі плюшавых мядзведзяў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі.
Аб тым, што літоўскі бок прадаставіў беларускаму інфармацыю пра "плюшавы дэсант", паведаміў 21 снежня партал ru.delfi.lt.

Размова ішла пра тое, што Генпракуратуры перададзена інфармацыя, звязаная з дасудовым расследаваннем аб незаконным перасячэнні дзяржмяжы лёгкім самалётам, якое праводзіцца ў Літве. Якая інфармацыя перададзена беларускаму боку, не дэталізавалася. Зазначалася толькі, што яна прадастаўлена на падставе двухбаковага міжнароднага дагавора аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

Пасля паступлення інфармацыі ў Генпракуратуру Беларусі яна будзе перададзена ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, які праводзіць расследаванне гэтага інцыдэнту.

Нагадаем, аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total з плюшавымі мішкамі на борце перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны каля паўтары гадзіны і скінуў над Івянцом і ўскраінай Мінска больш чым 800 цацак з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Пакуль арганізатары акцыі не выклалі ў інтэрнэт відэа з пацвярджэннем факта іх палёту над Беларуссю, беларускія ваенныя і памежнікі катэгарычна адмаўлялі інфармацыю аб незаконным перасячэнні мяжы. Гісторыя з "плюшавым дэсантам" атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў боегатоўнасці не толькі беларускіх, але і саюзных сродкаў СПА.

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасад старшыню Дзяржпагранкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і СПА генерал-маёра Дзмітрыя Пахмелкіна.

Беларускія ўлады 8 жніўня звярнуліся да Літвы і Швецыі з просьбай аказаць прававую дапамогу ў расследаванні справы аб парушэнні беларускай мяжы шведскім самалётам.

9 жніўня Лукашэнка падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі АЭС у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці заклікаў Літву не сядзець "як мышы пад венікам". "Яны нам павінны адказаць, чаму далі сваю тэрыторыю для парушэння дзяржаўнай мяжы. Каму-каму, а Літве ў гэтым плане мала не падасца", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

16 жніўня літоўскі бок паведаміў, што Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы пачала расследаванне.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2012
 
Дата публикации:29.12.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2061
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Плюшевый десант Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме