https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белтэлерадыёкампнія і ў 2013 годзе будзе вызвалена ад выплаты ПДК і падатку на прыбытак


Дзеянне прэзідэнцкага ўказа аб вызваленні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (НДТРК) і арганізацый, што ўваходзяць у яе сістэму, ад выплаты падаткаў на прыбытак і на дададзены кошт, прадоўжана на 2013 год.
Указ аб вызваленні НДТРК ад падаткаў дзейнічае з 1 кастрычніка 2009 года. Новы ўказ аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння папярэдняга размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале (www.pravo.by).

Як вынікае з дакумента, сродкі, што вызваляюцца ў выніку прадастаўлення ўказаных ільгот, накіроўваюцца на развіццё вытворчай базы кампаніі і яе структурных падраздзяленняў, вытворчасць фільмаў, набыццё правоў на трансляцыю аўдыёвізуальных твораў і стварэнне ўласных перадач.

Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне вызваленых сродкаў ускладзена на старшыню НДТРК і кіраўнікоў арганізацый, што ўваходзяць у яе сістэму.

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што бюджэтная падтрымка беларускіх тэлеканалаў у 2013 годзе "значна скароціцца".

Прымаючы 27 лістапада з дакладам старшыню НДТРК Генадзя Давыдзьку, ён сказаў: "Хачу вас папярэдзіць, што мы рэфармуем усе структуры, якія карыстаюцца сродкамі з бюджэту. Такіх маса ў краіне, у тым ліку і Белтэлерадыёкампанія. 25—30% скарачэння і павелічэнне эфектыўнасці — гэта непахіснае маё патрабаванне, і вы, напэўна, гэта ўжо адчуваеце".

"Вы, і іншыя каналы (тыя, хто карыстаецца бюджэтнай падтрымкай), павінны добра разумець, што ў наступным годзе гэта бюджэтная падтрымка значна скароціцца. І не таму, што ў бюджэце няма грошай. Вы — прадпрыемства, вы павінны працаваць самі, зарабляць грошы, людзі павінны адчуваць гэта", —заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што галоўнай павінна быць якасць вырабленага прадукту. "І пры гэтым нельга ні ў якім разе забываць пра фінансавы стан, пра грошы, таму што гэта датычыцца ўсіх. Дзяржава не можа ўсіх утрымліваць, яна і не павінна гэта рабіць. І ў нас заўсёды будуць узнікаць праблемы, калі мы бюджэт будзем дзяліць на кавалачкі і раздаваць. Бюджэт павінен канцэнтравацца на прарыўных дзяржаўных кірунках, а прадпрыемствы павінны самі зарабляць.

Гэта не значыць, што дзяржава не будзе плаціць прадпрыемству за тое, што яе цікавіць, без чаго дзяржава абысціся не можа. Плаціць будзем, але толькі за пэўныя рэчы, а не агулам", — сказаў беларускі кіраўнік.

БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2012
 
Дата публикации:22.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2156
 
Ключевые слова:
Финансы Бюджет Реклама Белтелерадиокомпания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме