https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэстыж прафесіі педагога ў Беларусі будзе павышацца


Праз пяць гадоў прафесія педагога і настаўніка будзе самай папулярнай. Такое меркаванне выказаў 21-га снежня на прэс-канферэнцыі міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.
"Мы плануем змяніць правілы прыёму ў педагагічныя ВНУ, каб туды прыйшлі лепшыя абітурыенты - таленавітая моладзь з ліку медалістаў і лаўрэатаў рэспубліканскіх і прызёраў абласных алімпіяд", - сказаў міністр.

Ён адзначыў, што запланаваны цэлы комплекс мер па павышэнню прэстыжу прафесіі педагога, у тым ліку па павышэнню заработнай платы ў гэтай сферы. У 2013 годзе рух да павышэння ўзроўню заработнай платы педагогаў плануецца за кошт аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі, а таксама развіцця розных форм пазабюджэтнай дзейнасці і бюджэтнай падтрымкі.

У якасці яшчэ аднаго рэзерву падтрымкі сістэмы адукацыі Сяргей Маскевіч назваў дапамогу рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій. Паводле слоў міністра, яны гатовы ўкладваць сродкі ў падрыхтоўку студэнтаў і школьнікаў, ствараць спецыяльныя класы ў школах, а таксама фонды для падтрымкі выкладчыкаў.

22 снежня 2012, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2012
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1882
 
Ключевые слова:
Педагогика Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме