https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Белтэлекам" выйшаў са складу заснавальнікаў сотавага аператара "БелСел"


Падрабязнасці змен у складзе заснавальнікаў прадпрыемства ў прэс-службе не ўдакладняюць.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белтэлекам", якое валодала 50% сотавага аператара ТАА СП "БелСел", выйшла са складу яго заснавальнікаў.

"Цяпер удзельнікамі кампаніі з`яўляюцца нідэрландскае прадпрыемства CIB BV і беларускае ЗП "Джараш" з кіпрскім капіталам", — паведамілі БелаПАН у прэс-службе "БелСел". "Белтэлекам" выйшаў са складу заснавальнікаў у сакавіку гэтага года.

Сотавы аператар таксама паведамляе, што "Белтэлекам" адмовіўся ад аказання паслуг WLL на базе сеткі ТАА СП "БелСел" з 1 ліпеня 2012 года. Праект WLL быў запушчаны ў 2007 годзе і вырашае праблему "апошняй мілі", забяспечваючы сувяззю тэрыторыі, дзе нявыгадна пракладваць тэлефонныя кабелі (напрыклад, у аддаленых сельскіх раёнах).

На сёння паслугамі WLL на базе сеткі "БелСел" карыстаюцца больш як 170.000 абанентаў "Белтэлекама". Зараз кампанія "БелСел" ажыццяўляе закупку новага тэрмінальнага абсталявання для аказання галасавых паслуг і паслуг высакахуткаснай перадачы даных паводле тэхналогіі 3G усім зацікаўленым асобам, у тым ліку абанентам WLL.

Новае тэрмінальнае абсталяванне даступна для папярэдняй замовы на сайце кампаніі. Продаж пачнецца ў ліпені адначасова з падключэннем на спецыяльна распрацаваны тарыфны план.

Як паведаміў у прэс-рэлізе генеральны дырэктар ТАА СП "БелСел" Віктар Новікаў, заснавальнікамі кампаніі прынята рашэнне аб арганізацыі доследнай зоны LTE да канца 2012 года. "Зараз вядуцца перамовы з некалькімі пастаўшчыкамі абсталявання для арганізацыі тэставай зоны LTE на частаце 450 МГц. У залежнасці ад вынікаў будзе прынята рашэнне аб канкрэтнай тэхналогіі, якую кампанія будзе выкарыстоўваць для далейшага развіцця — LTE або EVDO Rev.B. Адзначу, што станоўчы вопыт па арганізацыі тэставай сеткі LTE на частаце 450 МГц атрыманы ў Бразіліі, дзе да канца 2013 года плануецца аказваць паслугі LTE на большай частцы тэрыторыі краіны", — зазначыў гендырэктар.

ТАА СП "БелСел" утворана ў 1992 годзе. У жніўні 2002 года ў ліцэнзію былі ўнесены папраўкі, якія далі "БелСел" права на стварэнне сеткі cdma2000. У чэрвені 2006 года аператар увёў у камерцыйную эксплуатацыю тэхналогію перадачы даных 3G (трэцяга пакалення) EV-DO. У ліпені 2008 года адбыўся запуск тэхналогіі высакахуткаснай мабільнай перадачы даных EV-DO Rev.A.

Тэрыторыя пакрыцця сеткі ахоплівае 93% гарадскога насельніцтва Беларусі. У "БелСел" прыкладна 170 тысяч абанентаў паслуг паводле тэхналогіі WLL і крыху больш за 11 тысяч абанентаў іншых паслуг сувязі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:11.06.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2510
 
Ключевые слова:
Белтелеком Сотовая связь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме