https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


З 1 мая зменена аплата працы бюджэтнікаў у Беларусі


Тарыфная стаўка першага разраду з 1 мая гэтага года павялічылася да 210 тысяч рублёў (папярэдняе павелічэнне тарыфнай стаўкі першага разраду было 1 студзеня гэтага года, калі яна склала 200 тыс. руб.).
Паводле паведамлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі з 1 мая гэтага года ўведзены карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі і чые работнікі прыроўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў), разлічаных у адпаведнасці з устаноўленай Саветам Міністраў Беларусі тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь, уведзены ў наступных памерах:

з 1-га да 2-га разраду — 3,62;

з 2-га да 3-га разраду — 3,17;

з 3-га да 4-га разраду — 2,75;

з 4-га да 5-га разраду — 2,40;

з 5-га да 6-га разраду — 2,22;

з 6-га да 7-га разраду — 2,05;

з 7-га да 8-га разраду — 1,94;

з 8-га да 9-га разраду — 1,84;

з 9-га да 10-га разраду — 1,74;

з 10-га да 11-га разраду — 1,65;

з 11-га да 12-га разраду — 1,56;

з 12-га да 13-га разраду — 1,47;

з 13-га да 14-га разраду — 1,39;

з 14-га да 15-га разраду — 1,32;

з 15-га да 16-га разраду — 1,26;

з 16-га да 17-га разраду — 1,22;

з 17-га да 18-га разраду — 1,18;

з 18-га да 19-га разраду — 1,14;

з 19-га да 20-га разраду — 1,11;

з 20-га да 21-га разраду — 1,07;

з 21-га да 22-га разраду — 1,04;

з 22-га да 23-га разраду — 1,01;

з 23-га да 24-га разраду — 1,00;

з 24-га да 25-га разраду — 0,98;

з 25-га да 26-га разраду — 0,96;

з 26-га да 27-га разраду — 0,94;

па 27-м разрадзе — 0,93.

Як заявілі ў Мінпрацы і сацыяльнай абароны, тарыфныя стаўкі (аклады) вылічаюцца шляхам паслядоўнага памнажэння тарыфнай стаўкі першага разраду на адпаведныя тарыфныя каэфіцыенты Адзінай тарыфнай сеткі і ўстаноўленыя карэкціруючыя каэфіцыенты.

Дзякуючы пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2012 г. № 410 "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый", узмоцніцца дыферэнцыяцыя ў аплаце працы работнікаў бюджэтнай сферы. Адначасова будзе захаваны ўзровень заработнай платы нізкааплатных катэгорый работнікаў вышэй за мінімальную заработную плату.

Святлана Бусько
Звязда, 26 мая 2012
 
Дата публикации:26.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2087
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Тарифные ставки Зарплата Бюджетные организации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме