https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя Беларусі перагледзела нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медпаслугі па стаматалогіі


Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя № 109 ад 7 ліпеня 2023 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства аховы здароўя перагледзела нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі, якія аказваюцца юрыдычнымі асобамі незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. 

У прыватнасці, на агляд пацыента ўрачом-спецыялістам стаматалагічнага профілю (зубным фельчарам) пры першасным звароце адводзіцца 20 хвілін. За гэты час праводзіцца абследаванне і дыягностыка згодна парадкам, клінічным пратаколам, метадам, зацверджаным заканадаўствам; пастаноўка дыягназу; складанне плана лячэння (акрамя аказання неадкладнай стаматалагічнай дапамогі); атрыманне інфармаванай згоды пацыента або асоб, якія яго прадстаўляюць, на медыцынскае ўмяшанне (у адпаведнасці з заканадаўствам).

Пры паўторным звароце на агляд пацыента прадугледжана 10 хвілін.

На кансультацыю ўрача-спецыяліста стаматалагічнага профілю прадугледжана 20 хвілін, урача-спецыяліста стаматалагічнага профілю, які мае навуковую ступень, навуковае званне — 40 хвілін.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лістапада 2023 года.

Звязда, 17 жніўня 2023
 
Дата публикации:17.08.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Платные медицинские услуги Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме