https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераможцамі праекта "Уладар сяла - 2023" стала сям`я Шавялёвых з Брэсцкай вобласці


Па выніках двухдзённага спаборніцтва першае месца заняла сям`я Сяргея і Ірыны Шавялёвых з вёскі Паляцічы Кобрынскага раёна.
Другое месца заваявала сям`я Ільі і Анаіт Рабкаўцоў з аграгарадка Сырод Калінкавіцкага раёна. Бронза конкурсу - у сям`і Яўгена і Вольгі Калініных з аграгарадка Арэхаўка Клічаўскага раёна.

Для сям`і Шавялёвых перамога стала прыемнай нечаканасцю. Муж і жонка расказалі, што прыкладалі максімум намаганняў, каб з годнасцю выступіць і прадставіць сваю вобласць.

"Мы ўсім раім удзельнічаць у гэтым конкурсе. Мы атрымалі шмат новых эмоцый і ўражанняў, завялі новыя знаёмствы, акунуліся ў цудоўную атмасферу, - падзялілася сямейная пара Шавялёвых. - Будучым уладарам сяла мы хочам пажадаць цярпення, сілы, мужнасці, сумленнасці і шчырасці".

Павіншаваў сям`ю з фіналам праекта і перамогай намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка. "Сярод удзельнікаў конкурсу ёсць прадстаўнікі шматдзетных сем`яў, якімі мы ганарымся. Продкі завяшчалі нам, што сем`і павінны быць шматдзетнымі, моцнымі, надзейнымі. А самыя надзейныя сем`і тыя, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Тут правяраецца каханне і вернасць, уменне працаваць, здольнасць выхоўваць дзяцей і даваць ім грунтоўную пуцёўку ў жыццё, - сказаў ён. - Хочацца, каб моладзь прадаўжала самыя лепшыя традыцыі, развіваючы нашу краіну".

Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская звярнулася да фіналістаў праекта. Яна аздначыла, што сёння пераможцамі можна назваць усіх. Асаблівыя словы ўдзячнасці старшыня БСЖ адрасавала дзецям удзельнікаў. "Вы - сапраўдныя героі. Стоячы на спёцы і на сонцы, дапамагаючы бацькам, менавіта вы прывялі іх да перамогі", - сказала яна.

Вольга Шпілеўская падкрэсліла, што бачыць сапраўдныя і традыцыйныя сем`і - заўсёды вялікае шчасце. "Вы - будучыня нашай краіны, вы тыя, хто будзе будаваць нашу краіну. Нясіце свае каштоўнасці, беражыце іх і перадавайце сваім дзецям. І няхай такіх сем`яў, як вашы, становіцца як мага больш!" - дала наказ яна.

Каштоўныя падарункі, бясцэнныя эмоцыі і шмат добрых пажаданняў - усё гэта атрымалі фіналісты праекта "Уладар сяла".

8 ліпеня 2023, Александрыя
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:178
 
Ключевые слова:
Александрыя Фэст культуры Уладар сяла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме