https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нясвіж адзначае 800-годдзе. Лукашэнка павіншаваў гараджан і жыхароў раёна


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне жыхарам Нясвіжа і Нясвіжскага раёна з выпадку 800-гадовага юбілею горада. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нясвіж - горад-легенда, калыска беларускага кнігадрукавання, тэатральнага, мастацкага і музычнага мастацтва, каштоўная жамчужына на карце Беларусі. Яго архітэктурную прыгажосць і культурныя багацці стагоддзямі стваралі многія пакаленні нашых продкаў. Штогод сюды накіроўваюцца сотні тысяч турыстаў, каб дакрануцца да самабытнай і яркай гісторыі мудрага, таленавітага і працавітага беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, дастойна прадаўжаючы старажытныя традыцыі, Нясвіжскі раён сёння адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці, з`яўляючыся лідарам у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У аснове гэтых высокіх дасягненняў беражлівыя адносіны да сваёй зямлі і любоў да малой радзімы жыхароў рэгіёна.

"Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце рабіць усё магчымае, каб родны горад, раён і ўся наша краіна працвіталі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён пажадаў усім жыхарам горада і раёна моцнага здароўя і новых здзяйсненняў, каб вынікі іх працы сталі прадметам гонару для будучых пакаленняў.

3 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
Нясвіж
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме