https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Беларуснафта» пачала будаўніцтва ГАКа па вытворчасці фракцыйнага кварцавага пяску


Кампанія «Беларуснафта» пачала будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната па вытворчасці фракцыйнага кварцавага пяску, паведамілі на прадпрыемстве.
«Беларуснафта» рэалізуе буйны інвестпраект у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Новы аб’ект кампаніі з’явіцца недалёка ад вёскі Добрае. Размова пра кар’еру і горна-абагачальны камбінат па вытворчасці фракцыйнага кварцавага пяску для выканання аперацый гідраўлічнага разрыву пласта. Гэта тэхналогія шырока запатрабавана пры распрацоўцы нетрадыцыйных радовішчаў у рэспубліцы.

Папярэднія разлікі дазваляюць гаварыць аб тым, што выкарыстанне айчыннага пяску пры правядзенні ГРП скароціць затраты на 30 працэнтаў. Гадавая прадукцыйнасць — 25 тыс. т гатовай прадукцыі, па 12,5 тыс. т кожнай фракцыі.

Як расказалі на прадпрыемстве, праект прадугледжвае тры чэргі будаўніцтва на радовішчы «Хаціслаўскае-Заходняе». «Першая — будаўніцтва кар’ера, дзе будзе весціся здабыча карыснага выкапня і аўтамабільнай дарогі да яго. Другая — непасрэдна горна-абагачальны камбінат. Ён уключае цэлы комплекс абсталявання з вытворчымі лініямі мокрай і сухой класіфікацыі, расфасоўкай пяску, газавай гаспадаркай, лабараторна-бытавым будынкам, водазаборнымі свідравінамі і іншымі аб’ектамі інжынернай інфраструктуры. І трэцяя — ліквідацыя кар’ера, яго рэкультывацыя», — растлумачылі ў кампаніі.

Цяпер спецыялісты пачалі работы, прадугледжаныя першай і другой чаргой будаўніцтва аб’екта. На гэтым этапе разгорнута сур’ёзная падрыхтоўка тэрыторый, у тым ліку вытарфоўка забалочаных участкаў, для будаўніцтва пад’язной дарогі, прамысловых пляцовак, пракладкі высакавольтных ліній электраперадачы, распрацоўкі кар’ера і ўзвядзення іншых аб’ектаў.

Паралельна ідзе прыёмка абсталявання з Кітая — больш за 20 кантэйнераў. Першыя партыі паступаюць ужо ў Беларусь.

У рэалізацыі праекта задзейнічаны спецыялісты некалькіх падраздзяленняў кампаніі. Па планах аб’ект будзе здадзены ў эксплуатацыю ў гэтым годзе.

Звязда, 7 жніўня 2023
 
Дата публикации:07.08.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:324
 
Ключевые слова:
Маларыта Инвестиции Белнефтехим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме