https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Марына Васілеўская адправіцца на МКС у першым квартале 2024 года


Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўнымі калектывамі пры наведванні Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Прэзідэнт нагадаў пра гісторыю арганізацыі палёту прадстаўніка Беларусі на МКС і дамоўленасці, дасягнутыя з кіраўніцтвам Расіі і "Раскосмасу": "Я Прэзідэнту Расіі сказаў, што беларусы неяк засядзеліся на зямлі. Лятаюць усе, і афрыканцы ў тым ліку, малайцы. Але чаму беларусы не лятаюць? Ён гаворыць: "Сапраўды". Далей пачалі весці перагаворы з "Раскосмасам". У гэтай расійскай карпарацыі была адна ўмова, якую ў далейшым і выканаў беларускі бок, - каб у космас адправілася жанчына".

"Мы плануем, што яна паляціць у першым квартале наступнага года, можа, у сакавіку. Гэта звязана з аварыяй на МКС (перанос тэрмінаў палёту на наступы год.), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Так, наша дзяўчына паляціць. Дублёр таксама вызначаны. Мы гэта рыхтуем, ніякія абставіны на гэта паўплываць не могуць".

Бортправадніца авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская назначана ў асноўны экіпаж для палёту на МКС. Касманаўт Алег Навіцкі стане камандзірам карабля. Акрамя іх у якасці бортінжынера адправіцца астранаўт NASA Колдвел-Дайсан Трэйсі. Дублёрамі назначаны касманаўт Іван Вагнер, беларускі дзіцячы хірург Настасся Лянкова і астранаўт NASA Пеціт Дональд Рой.

11 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2023
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Космос МКС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме