https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рэжысёр і сцэнарыст фільма "Талаш" Сяргей Шульга: Ніякіх нападак на Польшчу і палякаў мы не хацелі рабіць


9 лютага ў мінскім Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў межах адкрыцця святкавання 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі адбылася творчая сустрэча са здымачнай групай кінастужкі "Талаш" ("Беларусьфільм", 2012 год), знятага паводле матываў аповесці Коласа "Дрыгва".
Чатырохсерыйны фільм расказвае пра нялёгкі і слаўны лёс звычайнага палешука Васіля Талаша, які для многіх пакаленняў беларусаў стаў нацыянальным сімвалам барацьбы за волю і справядлівасць.

Пра ход працы і яе вынікі на сустрэчы расказалі рэжысёр і сцэнарыст карціны Сяргей Шульга, выканаўца ролі дзеда Талаша народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, члены здымачнай групы.

Паводле слоў Гарбука, самым цяжкім быў першы здымачны дзень. "Каб не трапіць міма, каб ухапіць зерне гэтай ролі — вось што было самым складаным", — гаворыць патрыярх беларускай сцэны.

"Акцёры, якія працавалі на гэтай карціне, былі адданыя матэрыялу, таму, што яны робяць, — расказвае Сяргей Шульга. — Але самае страшнае, што ў кіно заўсёды даводзіцца падладжвацца пад надвор`е. Тым больш здымачны дзень на натуры доўжыцца не больш як тры гадзіны, а змена — усяго шэсць гадзін. Вось гэта было самае цяжкае".

На просьбу пракаментаваць прэтэнзіі да фільма, што прагучалі з польскага боку, рэжысёр гаворыць: "Верагодна, гэтыя людзі няўважліва глядзелі карціну. Таму што ніякіх прэтэнзій да палякаў (паказаных у фільме. — БелаПАН.) быць не можа. Акрамя адной: калі заваёўнікі прыходзяць на чыюсьці зямлю, яны з`яўляюцца заваёўнікамі. А вось характары і вобразы палякаў мы імкнуліся не рабіць адмоўнымі. Мы — суседзі па жыцці і застанемся імі. Таму ніякіх нападак на Польшчу мы не хацелі рабіць. Проста быў такі час — тады ваявалі з усімі. Калі мы будзем паказваць вайну 1812 года і бітву на Бярэзіне з войскамі Напалеона, мы ж не будзем гаварыць, што гэта былі кітайцы, а не французы. Гэта было, пра гэта трэба памятаць, але сёння на гэта трэба глядзець інакш".

БелаПАН
9 лютага 2012
 
Дата публикации:09.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3575
 
Ключевые слова:
Белорусский кинематограф Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме