https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны пошукавы партал запрацаваў у Беларусі


Напярэдадні Дня Незалежнасці пачаў сваю працу нацыянальны пошукавы партал «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», паведамляе Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.
Гэтая вэб-пляцоўка стала развіццём нацыянальнага пошукавага праекта «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Яго асноўная мэта — ушанаванне гістарычнай памяці аб гераічных подзвігах, гісторыях і лёсах беларусаў, якія ўнеслі свой уклад у вызваленне краіны і вялікую перамогу пры дапамозе новых інтэрактыўных інструментаў. Партал даступны па адрасе беларусьпомніць.бел. Там наведвальнікі змогуць даведацца пра подзвігі або лёс сваіх продкаў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, знайсці гістарычныя дакументы і скласці асабісты сямейны архіў.

«Партал „Беларусь памятае. Памятаем кожнага“ ўяўляе сабой базу лёсаў герояў вайны. Тут сабрана інфармацыя аб месцах першасных пахаванняў, дакументы аб узнагароджаннях, праходжанні службы, перамогах і пазбаўленнях на палях бітваў», — распавялі ў БРПА.

Да праекта ўжо далучыліся больш за 1,3 тыс. піянерскіх пошукава-даследчых атрадаў — гэта школьнікі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У прыватнасці, хлопцы з дапамогай архіваў усталёўваюць і ўдакладняюць звесткі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, сустракаюцца з ветэранамі і іх сваякамі, запісваюць анкетныя дадзеныя і ўспаміны, даглядаюць за воінскімі пахаваннямі.

Звязда, 1 ліпеня 2023
 
Дата публикации:01.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Интернет Пионеры Беларуси Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме