https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вярхоўны Суд пакінуў без змены прысуд у дачыненні да Золатавай і Чэкінай


Вярхоўны Суд разгледзеў у апеляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненні да былога галоўнага рэдактара мастацка-рэдакцыйнага аддзела tut.by Марыны Золатавай і экс-гендырэктара ТАА «ТУТ БАЙ медыя» Людмілы Чэкінай, паведамляе прэс-служб аВС.
«Прысуд Мінскага гарадскога суда ад 17 сакавіка 2023 года па крымінальнай справе ў дачыненні да Чэкінай Л. Ю. і Золатавай М. У. пакінуты без змены, а апеляцыйныя скаргі — без задавальнення», — адзначылі ў прэс-службе.

Удакладняецца, што прысуд уступіў у законную сілу.

У сакавіку гэтага года судом першай інстанцыі Золатава і Чэкіна былі прысуджаныя да 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, Чэкінай прызначылі штраф у памеры 1 тыс. базавых велічынь у суме Br37 тыс. і пазбаўленне права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Золатаву прызналі вінаватай у распаўсюдзе матэрыялаў з публічнымі заклікамі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу краіны, заклікамі, звернутымі да замежных дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый, да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і Інтэрнэту, а Чэкіну — у арганізацыі гэтых дзеянняў.

Золатава таксама прызнана вінаватай у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, а Чэкіна — у арганізацыі такіх дзеянняў.

Акрамя таго, Чэкіна прызнана вінаватай ва ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы, у тым ліку пры дапамозе ўнясення ў падатковыя дэкларацыі (разлікі) загадзя ілжывых звестак, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.

Звязда, 31 ліпеня 2023
 
Дата публикации:31.07.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:128
 
Ключевые слова:
TUT.by Цветные революции Беспорядки Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме