https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасхальная вігілія ў мінскай архікатэдры


Увечары Вялікай суботы ва ўсіх каталіцкіх святынях свету цэлебруецца Пасхальная вігілія — цэнтр Святога Пасхальнага Трыдуума.
У Мінскім архікатэдральным касцёле літургію ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебраваў Апосталькі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і шматлікія святары.

Пасхальная вігілія з’яўляецца ўжо святкаваннем Вялікадня. Літургія гэтага вечара багатая і прыгожая: абрад святла, калі звонку святыні асвячаецца агонь і ад яго запальваецца пасхал; літургія Божага слова аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях гісторыі чалавецтва; літургія хросту, калі да супольнасці Касцёла далучаюцца новыя асобы; эўхарыстычная літургія — найважнейшая частка святой Імшы, калі Езус становіцца прысутным на алтары ў постацях хлеба і віна.

На заканчэнне літургіі Мітрапаліт павіншаваў прысутных, а таксама тэлегледачоў (вялася тэлетрансляцыя набажэнства) з Вялікаднем.

Святочнае прывітанне «Хрыстус уваскрос!» даслаў праз свайго прадстаўніка протаіерэя Аляксандра Шымбалёва і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Апостальскі нунцый звярнуўся да прысутных у касцёле і тэлегледачоў не толькі з віншаваннямі. Іерарх зачытаў таксама ліст ад Святога Айца Бэнэдыкта XVI, скіраваны да беларускай моладзі. У снежні 2011 года, у Адвэнце, моладзь адправіла Пантыфіку ліст з аплаткай. Адказ на яго прыйшоў акурат напярэдадні велікодных святаў. Святы Айцец у лісце дзякуе моладзі з Беларусі за сведчанне веры, за малітоўную памяць і шчырыя словы.

Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
catholic.by, 8 красавіка, 2012
 
Дата публикации:08.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3070
 
Ключевые слова:
Римско-католическая церковь Вялікдзень Пасха Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме