https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка найбліжэйшым часам разгледзіць пытанне аб памілаванні некаторых асуджаных апазіцыйных палітыкаў


Пра гэта ён заявіў 5 красавіка на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі.
"Вельмі шмат апошнім часам гавораць пра нейкіх палітзняволеных. У нас у Крымінальным кодэксе няма палітычных артыкулаў", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Ён адзначыў: сёння ўжо "нават у апазіцыйных СМІ" адкрыта заяўляюць аб тым, што на Лукашэнку ціснуць бесперспектыўна. "Гэта правільна. Але далей гавораць няправільна: што калі на яго ціснуць, то ён зробіць наадварот. Поўнае глупства. Я ніколі не зыходзіў з нейкіх асабістых амбіцый. Я зраблю так, як загадаюць мне Канстытуцыя і законы. Ніякіх "наадварот" быць не можа. А тое, што трэба паводзіць сябе больш прыстойна, калі штосьці просіш ці нават патрабуеш, гэта правільна. Тым больш калі ты патрабуеш ці просіш чагосьці ад прэзідэнта. Не трэба тут з палкамі хадзіць і стукаць у акно", — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сваякі зняволеных пачынаюць яго папракаць у тым, што ён абяцаў іх памілаваць, але пакуль гэтага не зрабіў. "Прычына адна. Як толькі я сказаў пра гэта (а гэта было сказана некалькі месяцаў таму), усе закрычалі. Але я папярэдзіў, што пытанне памілавання так званых палітзняволеных — гэта, першым чынам, іх зварот з просьбай аб памілаванні. Я адразу публічна пра гэта сказаў. Не хочаш звяртацца — ніхто і разглядаць не будзе. Сядзі", — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на размовы пра тое, што прашэнні аб памілаванні былі напісаныя пад нейкім націскам. "І я даручыў адпаведным службовым асобам праверыць: па сваёй волі напісалі просьбу аб памілаванні ці іх сапраўды прымусілі. Днямі мне падалі інфармацыю, у тым ліку і відэа, дзе яны адкрыта і шчыра кажуць: "Ды не, гэта наша была воля". Хтосьці там, адзін-два, не захацелі пісаць. Добра, гэта іх выбар. Хай сядзяць", — сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка падкрэсліў: "У дачыненні да тых, хто папрасіў пра памілаванне, найбліжэйшым часам я разгледжу гэтыя пытанні. Мяне ніхто не папракне, што я свае абавязацельствы ці абяцанні не выконваў. Мы прымем рашэнне па некаторых асобах, якія ўрэшце ўсвядомілі згубнасць сваёй пазіцыі і палітыкі ў дачыненні да ўласнай дзяржавы".

Цяпер у месцах зняволення знаходзіцца 12 апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх актывістаў, якіх праваабаронцы лічаць палітзняволенымі. У іх ліку — кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, каардынатар кампаніі "Еўрапейская Беларусь", давераная асоба Саннікава Дзмітрый Бандарэнка, лідар незарэгістраванага ў Беларусі "Маладога фронту" Дзмітрый Дашкевіч, актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка, які некалькі месяцаў трымае галадоўку.

Вядома, што з прашэннем аб памілаванні на імя Лукашэнкі звярнуліся Саннікаў і Бандарэнка. Саннікаў, паводле слоў яго жонкі, напісаў прашэнне яшчэ 20 лістапада 2011 года пад уздзеяннем катаванняў, аднак у МУС сцвярджаюць, што прашэнне было напісанае ім 23 снежня і 23 студзеня перададзенае ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта. Дзмітрый Бандарэнка, які пакутуе ад праблем з пазваночнікам, звярнуўся да Лукашэнкі з прашэннем 1 лютага, пасля чаго яму дазволілі карыстацца мыліцай.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2012
 
Дата публикации:05.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2628
 
Ключевые слова:
Оппозиция в Беларуси Помилование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме