https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка заклікаў прыватны бізнес больш актыўна развіваць новыя вытворчасці ў Беларусі


Аляксандр Лукашэнка 6 красавіка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць выказаўся ў падтрымку развіцця прыватна-дзяржаўнага партнёрства і заклікаў бізнес да большай ініцыятывы па развіцці новых вытворчасцей, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Вялікі недахоп, што ў нас занадта мала новых бізнесменаў, якія будавалі б такія вытворчасці", — заявіў ён падчас наведвання замежнага прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Парфумерна-касметычныя фабрыка "Сонца".

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з працай прадпрыемства, тэхналагічным цыклам вытворчасці сінтэтычных мыйных сродкаў і тавараў бытавой хіміі.

Як паведамляе прэс-служба, фабрыка створана ў студзені 2010 года. Яе ўладальнік — інвестыцыйная кампанія Lebortovo Capital Partners Limited, заснавальнікамі якой з`яўляецца група беларускіх і замежных інвестараў. "Інвестарам у развіццё вытворчасці ўкладзена больш чым 30 млн. долараў. Гэта адзін з найбуйнейшых інвестпраектаў Беларусі, рэалізаваны за апошнія два гады, — гаворыцца ў паведамленні. — Гэта ўжо трэці паспяховы праект інвестара, раней ён стварыў у Беларусі піваварную кампанію "Сябар" і кампанію па вытворчасці сокаў "Старая крэпасць". У цэлым яго інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі Магілёўскай вобласці перавысілі 100 млн. долараў".

Старшыня назіральнага савета фабрыкі Сяргей Левін паведаміў Лукашэнку, што плануе рэалізаваць і іншыя праекты ў Беларусі. У прыватнасці, пабудаваць у Мінскім раёне малочны, селекцыйны і ветэрынарны комплекс, уклаўшы ў яго 65 млн. долараў. Пакуль жа, паводле яго слоў, кампанія вызначаецца з тэхналогіямі, па якіх будзе працаваць, вывучае галандскі і ізраільскі вопыт.

Лукашэнка выказаў зацікаўленасць праектам і звярнуў увагу на тое, што ён павінен прыносіць карысць краіне. "Каб не атрымалася, як з расіянамі: тут за бясцэнак узялі, там даражэй прадалі", — сказаў ён.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2012
 
Дата публикации:06.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2843
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Магілёўшчына Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме