https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Беларусь гатова да будаўніцтва другой АЭС


Аб гатоўнасці пабудаваць у Беларусі другую атамную электрастанцыю Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 красавіка на сустрэчы з гендырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкіа Амана, які знаходзіцца ў Мінску.
"Калі будзе ваша садзейнічанне, падтрымка і адпаведныя ўмовы, мы гатовыя і другую атамную станцыю пабудаваць у Беларусі", — цытуе Лукашэнка дзяржаўнае агенцтва БелТА.

"Я цвёрда ўпэўнены, што ядзернай энергетыцы — быць, і што гэта — найбольш бяспечная сфера і найбольш бяспечны шлях атрымання таннай энергіі, у якой свет усё больш будзе мець патрэбу", — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, свет перажывае асаблівы перыяд у развіцці мірнага атаму пасля вядомых падзей у Японіі і праблем з ядзернай электрастанцыяй "Фукусіма", а таксама намераў Германіі і іншых краін згарнуць ядзерныя праекты, што мелі месца ў наступным.

"У гэты асаблівы перыяд мы цвёрда і адназначна заяўляем пра тое, што мы не проста маем намер пабудаваць атамную электрастанцыю, але і пачалі яе будаўніцтва", — падкрэсліў Лукашэнка.

"Я мяркую, што МАГАТЭ — арганізацыя, вельмі зацікаўленая ў тым, каб такія, вядома ж, бяспечныя, праекты ў свеце рэалізоўваліся. Таму мы вельмі спадзяёмся, што спадар Амана, як і мінулыя кіраўнікі гэтага агенцтва, акажа нам сур`ёзную маральную падтрымку ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі", — дадаў Лукашэнка.

Зазначыўшы, што Беларусь больш за іншых пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Лукашэнка заявіў: "І тое, што сёння насельніцтва — нам гэта ўдалося зрабіць — падтрымлівае гэты праект, вельмі сімптаматычна".

Нагадаем, работы па будаўніцтве першай АЭС павінны пачацца ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) ужо ў красавіку. Пра гэта паведаміў 21 сакавіка ў Мінску адзін з кіраўнікоў расійскай кампаніі "Атамбудэкспарт" Валерый Лімарэнка.

Кантракт па ўзвядзенні першай чаргі АЭС быў падпісаны ЗАТ "Атамбудэкспарт" і беларускай дзяржустановай "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" 11 кастрычніка 2011 года ў Санкт-Пецярбургу. Ён прадугледжвае будаўніцтва пад ключ двух энергаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2.400 МВт з рэактарнай устаноўкі В-491.

Беларуская АЭС будзе будавацца на ўмовах поўнай адказнасці расійскага генпадрадчыка і на расійскія грошы. 25 лістапада 2011 года было падпісана міжурадавае пагадненне аб даванні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС. Гаворка ідзе пра 10 млрд. долараў ЗША.

Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў строй у 2017 годзе, другі — у 2018-м.

Між тым, беларускія і расійскія эколагі патрабуюць адмовіцца ад будаўніцтва АЭС у Беларусі як ад праекта, які супярэчыць інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі не толькі ў экалагічным, але і ў фінансавым плане.

У Беларусі таксама дзейнічае грамадская ініцыятыва "Астравецкая атамная — гэта злачынства", у якую ўваходзяць у тым ліку жыхары Астраўца. Яны расцэньваюць гэты праект як "ваенна-палітычны, абсалютна расійскі праект", які "не мае нічога агульнага з эканамічным складнікам" і скіраваны на пазбаўленне Беларусі незалежнасці.

Прадстаўнікі грамадскасці спасылаюцца на артыкул 18 Канстытуцыі, у якім зазначаецца, што "Рэспубліка Беларусь ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз`ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай". Актывісты таксама нагадваюць, што рашэнне аб будаўніцтве АЭС было прынята ў канцы 2008 года "вузкім колам асоб — Саветам бяспекі".

БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2012
 
Дата публикации:03.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2632
 
Ключевые слова:
Атомная энергетика Белорусская АЭС Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме