https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затрыманы буйны міжнародны наркакур’ер


Супрацоўнікі наркакантролю Віцебшчыны затрымалі ў Лепельскім раёне гуртовага перавозчыка псіхатропаў.
Аперацыя праходзіла ў рамках мерапрыемстваў па спыненні канала пастаўкі ў Беларусь наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Па інфармацыі УУС аблвыканкама, у аўтамабілі 27-гадовага жыхара Смалявічаў быў абсталяваны тайнік, дзе знаходзілася тры кілаграмы асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — «Альфа-PVP».

«Тавар» падазраваны забраў у Расіі і ўвёз у нашу краіну для далейшай рэалізацыі. Далей у арэндаваным гаражы ў Мінску аператыўнікі знайшлі яшчэ больш за 20 тысяч таблетак экстазі агульнай масай дзесяць кілаграмаў. Іх малады чалавек схаваў у станок, які збіраўся адправіць у Расію.

Следчымі заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Устанаўліваюцца іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці фігуранта і магчымыя саўдзельнікі.

Сяргей Расолька
Звязда, 20 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:20.06.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотрафик Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме