https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стаўленне цяперашніх улад да факта абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі "мала памянялася з савецкіх часоў"


Такое меркаванне выказаў старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, які таксама з`яўляецца адным з заяўнікаў шэсця і мітынгу з нагоды Дня Волі ў Мінску.
Прадстаўнікі апазіцыі называюць Дзень Волі перспектыўным святам і падкрэсліваюць важнасць захавання суверэнітэту Беларусі

Хоць менавіта "з абвяшчэння БНР 25 сакавіка 1918 года ў сучаснай гісторыі вядзе адлік дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі", дадаў Уладзімір Колас.

Паводле слоў Коласа, у беларускай савецкай дзяржаўнасці было "шмат фікцый і двайных стандартаў". "Пад шыльдай гэтай дзяржаўнасці захоўвалася каланіяльная залежнасць Беларусі ад Масквы. Сённяшняе кіраўніцтва, у прынцыпе, захоўвае гэтыя традыцыі, што дае яму пэўныя прэферэнцыі, дазваляючы даўжэй знаходзіцца ва ўладзе", — лічыць кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі.

Яму хацелася б, каб на святкаванне Дня Волі ў Мінску "сабралася як мага больш людзей, бо менавіта гэта дае падставу для надзей". "Для мяне, напрыклад, гэта свята надзеі. Тое, што ў 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларусі, сведчыць пра тое, што самыя неверагодныя мары могуць ажыццяўляцца. Гэта дае надзеі на тое, што Беларусь усё ж завершыць працэс станаўлення сваёй дзяржаўнасці і незалежнасці. Я спадзяюся, што людзі прыйдуць. Іх колькасць пакажа, што ідэалы БНР падзяляюць шмат беларусаў", — адзначыў Колас.

Сённяшнія дыпламатычныя скандалы і эканамічны крызіс ён назваў "з`явамі часовымі". "Галоўнае — захаваць нашу незалежнасць і дзяржаўнасць. Усё астатняе, у тым ліку і пытанні ўлады, можна вырашыць. Таму нам яшчэ раз неабходна паказаць, што ў краіне ёсць людзі, якія цвёрда стаяць на пазіцыях незалежнасці і самастойнасці", — падкрэсліў Колас.

"Самым перспектыўным святам Беларусі" назваў Дзень Волі лідар Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька.

"У гэтага свята ёсць мінулае, якое сёння ўлада не прызнае, але ў той жа час — вельмі перспектыўнае заўтра. Свята, што выйшла з гісторыі, проста асуджанае на тое, каб быць прадстаўленым чырвоным колерам у календары. Для ўлады ж гісторыя Беларусі ў лепшым выпадку пачынаецца з Вялікай Айчыннай вайны, а ў поўнай меры — з часоў прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі", — адзначыў палітык.

Паводле яго слоў, на акцыю прыйдуць тыя, "для каго 25 сакавіка — гэта сапраўды свята". "Не думаю, што будзе вельмі масава, але там не будзе выпадковых людзей", — прагназуе лідар АГП.

Як лічыць Лябедзька, "на фоне цяперашняй уразлівасці і ранімасці беларускай незалежнасці і суверэнітэту актуальнасць даты 25 сакавіка толькі ўзрастае".

"Лукашэнка пасля 17 гадоў свайго праўлення прывёў краіну да таго, што дзяржава, хоць і ёсць, але стаіць на гліняных нагах. Трэба прыкласці яшчэ шмат намаганняў, каб Беларусь стала паважанай і агульнапрызнанай дзяржавай з гісторыяй і перспектывай", — перакананы лідар партыі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2012
 
Дата публикации:25.03.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3453
 
Ключевые слова:
Оппозиция в Беларуси Дзень Волі Независимость Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме