https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віншаванні Прэзідэнта


Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане
Паважаныя таварышы!

Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Падзяляючы боль страты, мы шчыра спачуваем тым, хто не дачакаўся сваіх сыноў, мужоў, братоў.

Савецкія салдаты з гонарам выконвалі свой абавязак у Афганістане, не здрадзіўшы прысязе, часта цаной уласнага жыцця. Імкнучыся ўсталяваць мір у змучанай крывавымі разладамі краіне, нашы байцы праяўлялі мужнасць і гераізм. Многія з іх адзначаны баявымі ўзнагародамі.

Сучасны свет не стаў больш добрым, спакойным і бяспечным, колькасць "гарачых кропак" на зямным шары не змяншаецца. Таму абарона Айчыны ад новых пагроз і выклікаў заўсёды мае першараднае значэнне. Тым больш важкім становіцца ваш бясцэнны вопыт, набыты ў лакальных канфліктах. Вы ўносіце значны ўклад у падтрыманне стабільнасці ў грамадстве, выхаванне патрыятызму ў моладзі, з`яўляецеся прыкладам для падрастаючага пакалення.

Зычу вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 15 лютага 2012
 
Дата публикации:15.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2825
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси Воины-интернационалисты Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме