https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паводле звестак Белстата, выпуск грузавых аўтамабіляў у Беларусі ў студзені—лютым узрос амаль у 1,3 разу


Вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання ў Беларусі ў студзені—лютым 2012 года узрасла на 29,7% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склала 3 трлн. 938,6 млрд. рублёў.
Паводле звестак Белстата, выпушчана 3,5 тыс. грузавых аўтамабіляў, што ў 1,26 разу перавысіла аналагічны паказчык 2011 года.

Выраблена таксама 33 тралейбусы (на 222% больш), 268 аўтобусаў (на 20,5% менш), 1.256 аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў (на 0,8% больш), 745 матацыклаў, матаролераў і мапедаў (на 3,5% больш), 23,8 тыс. веласіпедаў (на 20,5% менш), 415 грузавых вагонаў (у 3,5 разу больш).

Разам з тым запасы транспартных сродкаў на 1 сакавіка 2012 года склалі 1 трлн. 522,5 млрд. рублёў, або 77,3% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці. Грузавых аўтамабіляў на складах сабралася 1,5 тыс. (83,5%), аўтобусаў — 189 (141%), грузавых вагонаў — 148 (71,3%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2012
 
Дата публикации:18.03.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2253
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Автопром Транспорт Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме