https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У студзені—лютым здадзена ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў 17,4% да гадавога задання


У студзені—лютым 2012 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 9,3 тыс. новых кватэр (у студзені—лютым 2011 года — 4,9 тыс.).
Уведзена ў эксплуатацыю 729,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, што складае 17,4% да прадугледжанага задання на год (4,2 млн. кв. м) і на 66,7% больш за ўзровень студзеня—лютага 2011 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 506,5 тыс. кв. м агульнай плошчы, ці 69,5% ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем—лютым 2011 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян павялічыўся на 245,1 тыс. кв. м, ці ў 1,9 разу.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 487 тыс. квадратных метраў (21,1% да прадугледжанага задання на год).

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 176,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, ці 24,3% ад агульнага ўводу па краіне (у студзені—лютым 2011 года — 26,7%).

У студзені—лютым 2012 года на будаўніцтва жылля выкарыстана 2 трлн. 57,5 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 15,9% да агульнага аб`ёму інвестыцый і 60,7% да ўзроўню студзеня—лютага 2011 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2012
 
Дата публикации:13.03.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2237
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме