https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БНФ і «Малады фронт» 25 сакавіка пойдуць у розныя бакі


На сойме Партыі БНФ абмеркаваны плян сьвяткаваньня Дня Волі. Апроч шэсьця і мітынгу ў Менску 25 сакавіка адбудуцца іншыя імпрэзы — ня толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў на сойме Партыі БНФ,што шэсьце на Дзень волі пачнецца ад Акадэміі навук і скончыцца мітынгам на плошчы Бангалор. Апроч гэтага партыя плянуе правесьці навуковую канфэрэнцыю і мастацкую выставу суполкі «Пагоня», а таксама сьвяточную вечарыну. Заяўкі на правядзеньне акцый будуць пададзеныя і ў рэгіёнах. Паводле Кастусёва, сябры аргкамітэту не чакалі «непрыгожага кроку» ад іншых арганізацый. Аднак «Малады фронт» заявіў пра падачу асобнай заяўкі на мітынг у цэнтры Менска.

«Мы меркавалі, што стварэньне агульнага аргкамітэту, да якога далучыліся нават прадстаўнікі партыі „Справядлівы сьвет“, якія раней не ўваходзілі, будзе канчатковай кропкай. Але, на жаль, У „Маладога фронту“ зноў зьявілася ідэя падаць асабістую заяўку. Гэта ўносіць разьяднаньне ў нашу агульную справу. Мы меркавалі, што сьвяткаваньне чарговай гадавіны Дня волі будзе вельмі моцным крокам да аб’яднаньня апазыцыйных сілаў у барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі».

Кастусёў адзначыў, што Партыя БНФ будзе трымацца рашэньня аргкамітэту. Ён паведаміў, што 27 верасьня на чарговым паседжаньні аргкамітэту будуць абмеркаваныя прапановы аб правядзеньні іншых імпрэзаў на Дзень волі.

«Будзе таксама агучана ідэя альбо прынятае рашэньне па падачы заяўкі для правядзеньня вялікай імпрэзы ў нейкай залі. Я думаю,што аргкамітэт правядзе максымальную колькасьць мерапрыемстваў, каб годна адзначыць гэты дзень. Тым больш, што ганаровым старшынёй аргкамітэта пагадзілася стаць Івонка Сурвіла. Гэта ўжо адзначэньне сьвята ня толькі ў Беларусі, а на міжнародным узроўні. Я думаю, далучацца беларускія суполкі і ў іншых краінах. І гэта будзе сьвята на высокім узроўні».

Актывіст «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка патлумачыў, што асобная заяўка яшчэ не падавалася і маладафронтаўцы пакуль разважаюць над фарматам правядзеньня акцыі на Дзень Волі.

«У бліжэйшы час мы агучым свой плян сьвяткаваньня 25-га сакавіка. Непрыгожы крок зрабіў БНФ разам са сваімі сябрамі, які дзеля сваіх мэркантыльных інтарэсаў не паклікаў „Малады фронт“ у аргкамітэт, каб пазьбегнуць нейкага канфлікту. І правесьці акцыю зноў на балоце — гэта іх шматгадовая практыка. Проста не захацелі нас слухацца і з намі размаўляць. Мы не былі папярэджаныя пра тое, што ідуць нейкія перамовы аб правядзеньні акцыі. У прынцыпе, мы згодныя на збор удзельнікаў ля Акадэміі навук. Пытаньне ў тым, што мы прынцыпова ня згодныя з шэсьцем на Бангалор і мы будзем думаць пра далейшае разьвіцьцё падзеяў. Правядзеньне сьвяточнага мерапрыемства на Бангалоры нас ніякім чынам не задавальняе».

Алесь Дашчынскі
Радыё Свабода, 25 лютага 2012
 
Дата публикации:25.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2962
 
Ключевые слова:
Дзень волі Оппозиция в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме