https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«У госці да радзімічаў» запрашае аграгарадок Радамля Чавускага раёна


Этнічнае свята эпохі ранняга сярэднявечча адбудзецца ў наступную суботу, 29 ліпеня, на пляцоўцы каля Замкавай гары. У 10 раз тут пройдуць гулянні, заснаваныя на стылістыцы і падзеях IX-XI стагоддзяў.
— На працягу фестывалю гасцей чакаюць тэатралізаваныя дзеянні з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, абрады, рытуалы, здабыча жывога агню, паказальныя баі рэканструктараў, тэматычны канцэрт «Ад мінулага ды сучаснага» з удзелам фальклорных ансамбляў Магілёўскай вобласці, этнаквест для дзяцей, конкурс «Радзіміцкія забавы» і шмат чаго іншага, — паведаміла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава. — Будзе арганізавана работа музея пад адкрытым небам, выставы-продажы умельцаў, майстроў і рамеснікаў, атракцыёны ў духу ранняга сярэднявечча. Завершыцца этнасвята ў 22.00 рытуальным вогнішчам.

Для жадаючых далучыцца нагадваем, што адкрыццё мерапрыемства запланавана на 17.00.

Нэлі Зігуля
Звязда, 23 ліпеня 2023
 
Дата публикации:22.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:144
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Радамля Чавусы Историческая реконструкция Магилёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме