Гэтым дакументам прынята рашэнне не праводзіць продаж на льготных умовах за грашовыя сродкі работнікам прадпрыемстваў і прыраўнаваных да іх асоб акцый пры пераўтварэнні ў 2011—2013 гадах некаторых прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы. У ліку такіх прадпрыемстваў эканамічна значныя для рэспублікі, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і іншых важных дзяржаўных патрэбнасцяў.
Рашэнне аб захаванні за дзяржавай 100% акцый ствараемых ААТ прынята для прыцягнення ў наступным інвестыцый у ствараемыя таварыствы шляхам продажу гэтых акцый на аўкцыёнах (конкурсах) і іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам, або ўваходжання асобных ААТ у карпаратыўныя структуры.
Указам вызначаны пералік з 54 прадпрыемстваў, што ўваходзяць у план пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у ААТ на 2011—2013 гады. У 2011 годзе са згаданага пераліку ўжо пераўтвораны ў ААТ такія прадпрыемствы, як РУП "Беларускі металургічны завод", РУП "Светлагорскае вытворчае аб`яднанне "Хімвалакно", РУП "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб`яднанне", ВРУП "Крычаўцэментнашыфер", ВРУП "Беларускі цэментны завод", РУП "Рэчыцкі метызны завод", РВУП "Белколерамет", РУВП "Мінсквтормет" з даччынымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, ВРУП "Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П.М.Машэрава", НВРУП "СКБ Камертон".
Таксама не будзе ажыццяўляцца продаж на льготных умовах за грашовыя сродкі акцый ААТ, якія плануецца стварыць у 2012—2013 гадах пры пераўтварэнні такіх буйных прадпрыемстваў, як РУП "Мінскі трактарны завод", РУП "Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш", РУП "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання", ВРУП "Мінскі электрамеханічны завод імя В.І. Казлова", РУП "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў", РУП "Гомельскі завод ліцця і нармаляў", ВРУП "Мінскі завод шасцерняў", РУВП "Граніт" і іншыя.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2012