https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы адвёў год на станаўленне Следчага камітэта


Следчы камітэт на працягу 2012 года павінен дакладна выбудаваць сваю працу і стаць паўнацэннай дзейнай структурай. Такую задачу, як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, паставіў 9 студзеня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Следчага камітэта Валерыя Вакульчыка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што праз год структура Следчага камітэта павінна быць поўнасцю адшліфаваная з улікам тых недахопаў, якія будуць выяўленыя падчас яго працы. Акрамя таго, неабходна будзе канчаткова вызначыцца і па кадравым складзе гэтай структуры. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Следчы камітэт павінен стаць узорам для ўдасканалення працы іншых сілавых структур.

З пачатку года супрацоўнікамі Следчага камітэта ажыццёўлены больш за 3 тысяч выездаў у складзе следча-аператыўных груп, распачаты 1.122 крымінальныя справы, якія прыняты да вытворчасці следчымі камітэта. Як адзначыў Вакульчык, супрацоўнікі Следчага камітэта разам з органамі МУС расследуюць злачынствы, своечасова рэагуюць на выклікі і паведамленні пра здарэнні і злачынствы.

У той жа час у стадыі вырашэння знаходзіцца яшчэ шэраг гаспадарчых, бытавых пытанняў, у тым ліку па размяшчэнні падраздзяленняў Следчага камітэта ў абласных і раённых цэнтрах. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў арганізацыі працы СК павінны ўзяць удзел кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а таксама губернатары. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падчас рабочых паездак па рэгіёнах краіны ён мае намер наведваць аб`екты СК.

Нагадаем, указ аб стварэнні Следчага камітэта кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 верасня 2011 года. СК аб`яднаў следчы апарат Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю. З МУС, органаў пракуратуры і фінансавых расследаванняў у Следчы камітэт было перададзена і 1 студзеня 2012 года прынята да вытворчасці больш за 120 тысяч крымінальных спраў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2012
 
Дата публикации:09.01.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3322
 
Ключевые слова:
Правосудие Следственный комитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме