https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


1 студзеня ў Беларусі будуць павялічаныя памеры некаторых дапамог


Гэта прадугледжана ўказам № 616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян", які 30 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, прадугледжана павелічэнне з 1 студзеня дапамог:

- на дзяцей, якім больш як 3 гады і якія выхоўваюцца ў малазабяспечаных сем`ях, да 50% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ);

- для догляду дзіця-інваліда да 18 гадоў да 100% БПМ;

- на дзяцей да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, да 70% БПМ;

- для догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, да 100% БПМ, дзвюх і болей грамадзян згаданых катэгорый да 120% БПМ.

Прыняцце гэтага ўказа будзе спрыяць узмацненню сацыяльнай абароны найбольш уразлівых слаёў насельніцтва ў наяўнай эканамічнай сітуацыі, зазначаецца ў паведамленні прэс-службы.

БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2011
 
Дата публикации:31.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2423
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме